Намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык заявіў, што калі «Газпром» не выконвае сваіх абавязацельстваў, Польшча мае права прад'явіць свае прэтэнзіі. Такім чынам міністр пракаментаваў зварот Europol Gaz пазоў у арбітражны суд у Стакгольме супраць «Газпрому» аб вяртанні 850 мільёнаў злотых. Europol Gaz зʼяўляецца ўладальнікам польскага ўчастка газаправода Ямал – Еўропа.
Пётр Ваўжык сказаў, што гэты выпадак сведчыць аб неабходнасці паклікання дзяржаўнай камісіі па расследаванні расійскага ўплыву на ўнутраную бяспеку Рэспублікі Польшча ў гадах 2007-2022 :
- Я хацеў бы паглядзець на дакументы па гэтай справе, хто ўнёс прапанову дадзенага вырашэння, хто адобрыў працэдуры, якія прывялі да даравання «Газпрому» 850 млн. У той час «Газпром» не змагаўся з фінансавымі праблемамі і не было неабходнасці дапамагаць канцэрну. У нас ёсць на гэта права і мы карыстаемся такой магчымасцю. «Газпром» не выконвае сваіх абавязацельстваў, а мы не павінны ў чарговы раз дараваць кампаніі тое, што належыць нам.
Сума 850 мільёнаў злотых датычыцца пратэрмінаваных плацяжоў за транспарціроўку газу. Летась «Газпром» спыніў транзіт газу ў Еўропу праз Польшчу, плата за транзіт была заробкам кампаніі Europol Gaz.
«Газпром» быў абавязаны адпраўляць сыравіну як мінімум да 2045 года. У выніку спынення транзіту польская кампанія панесла значныя страты. Польшча будзе патрабаваць вярнуць усе страчаныя даходы.
яс/IAR
Эфірны выпуск эканамічнай перадачы ў далучаным файле