Беларуская Служба

Цэнтральная вадародная даліна ўзнікне ў Казеніцах паміж Варшавай і Люблінам

18.07.2023 09:01
У панядзелак на электрастанцыі ў Казеніцах быў падпісаны ліст аб намерах стварэння Цэнтральнай вадароднай даліны.
M
Mіністр па справах клімату Анна МоскваPAP/Piotr Polak

Вытворчасць вадароду дазволіць краіне развіваць энергетыку, лічыць міністр па справах клімату. У панядзелак на электрастанцыі ў Казеніцах быў падпісаны ліст аб намерах стварэння Цэнтральнай вадароднай даліны. Анна Москва(Anna Moskwa) падкрэсліла, што адным з бенефіцыяраў вадароднай праграмы стане гарадскі транспарт:

- Казеніцэ – гэта адзін з энергетычных цэнтраў Польшчы. Гэта сур’ёзныя планы, на падставе якіх у сістэму будуць уключаныя новыя энергетычныя блокі. У сваю чаргу там, дзе газавыя блокі, там можам казаць пра вытворчасць вадароду, які можа выкарыстоўвацца ў гарадскім транспарце ў Кельцах, Радаме, а таксама, напрыклад, на чыгунцы ў будаваным Цэнтральным камунікацыйным хабе. Вадарод – гэта будучыня. Такія месцы, як Казеніцы гарантуюць нам развіццё.

Цэнтральную вадародную даліну створаць суб’екты са Свентакшыскага, Лодзінскага і паўднёвай часткі Мазавецкага ваяводстваў. Зараз у Польшчы існуе сем вадародных далін, а таксама адзін Цэнтральны вадародны кластар.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі