Беларуская Служба

Ва Украіне працуе амаль 600 польскіх фірмаў

18.07.2023 10:03
Паводле агульных ацэнак, аднаўленне Украіны будзе каштаваць, як мінімум, 411 мільярдаў долараў.
Мэр Львова Андрэй Садовы падчас сустрэчы з польскай дэлегацыяйAP/Vladyslav Musiienko

Ва Украіне працуе амаль 600 польскіх фірмаў, а каля 2 000-2 500 – цікавяцца згаданым рынкам. З учарашняга дня польская эканамічная місія наведвае Львоў і Луцк. У складзе дэлегацыі – акрамя прадстаўнікоў ураду і бізнесу, таксама прадстаўнікі польскіх кампаній.

Дырэктар па гандлёвых справах кампаніі Budimex Марэк Грамашэк(Marek Gromaszek) кажа, што ўкраінскі рынак вельмі перспектыўны:

- Budimex ужо раней быў прысутны на ўкраінскім рынку і хоча на гэты рынак вярнуцца. Сёння мэр Садовы гаварыў, што зараз прыярытэт – гэта транспартныя шляхі, а Budumex спецыялізуецца ў дарожным, чыгуначным і прамысловым будаўніцтве.

Польшча – першы гандлёвы партнёр Украіны. Нагадваем, паводле агульных ацэнак, аднаўленне Украіны будзе каштаваць, як мінімум, 411 мільярдаў долараў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Аднаўленне Украіны будзе каштаваць не менш за 411 мільярдаў долараў

17.07.2023 15:07
Дырэктар Цэнтра стратэгічных даследаванняў WEI Адам Эберхард заявіў, што Украіна — перспектыўны напрамак для польскага бізнесу.