Беларуская Служба

Сёлета ўрад выдаткуе 410 млн долараў на будаўніцтва сацыяльнага і камунальнага жытла

01.08.2023 17:46
 Дзякуючы выдзеленым траншам муніцыпальныя кватэры будуць пабудаваны, у прыватнасці, у Варшаве, Прушкуве, Легніцы і Торуні.
Ілюстрацыя Фота: Pavel L Photo and Video/Shutterstock

Міністэрства развіцця Польшчы выдзеліла мясцовым уладам больш за 350 млн злотых (87 млн долараў) на субсідзіраванне будаўніцтва муніцыпальнага жылля. Гэта чарговы транш, выдзелены ў рамках дзяржаўнай праграмы падтрымкі сацыяльнага і камунальнага жытла.

Міністр развіцця Польшчы Вальдэмар Буда паведаміў, што на гэты раз падтрымку атрымала 71 мясцовае самакіраванне і дзяржаўная ўстанова. Сёлета з дзяржбюджэту на муніцыпальнае жыллё было выдзелена каля 1 млрд злотых (каля 250 млн долараў):

-2023 будзе рэкордным, таму што сёння мы вылучылі 350 млн злотых звыш гэтага мільярда, і пры гэтым мы яшчэ не сказалі апошняга слова, бо чарговы транш запланаваны ў верасні, тады да агульнай сумы будуць дададзены яшчэ 300 млн. Такім чынам мы хочам скончыць гэты год на ўзроўні 1 млрд 650 млн злотых.

У рамках дзяржаўнай праграмы падтрымкі сацыяльнага і камунальнага жытла мясцовыя ўлады ў Польшчы ўжо атрымалі каля 80% бязвыплатнага фінансавання. Дзякуючы выдзеленым траншам муніцыпальныя кватэры будуць пабудаваны, у прыватнасці, у Варшаве, Прушкуве, Легніцы і Торуні.

iar/эж

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі