Беларуская Служба

Амаль 14,5 млрд еўра прызначаць польскія ўлады ў будучым годзе на выплаты для дзяцей

08.08.2023 07:45
Прэзідэнт падпісаў закон аб павышэнні з 1 студзеня будучага года сацыяльнай дапамогі для дзяцей да амаль 181 еўра.
      1          181
Прэзідэнт падпісаў закон аб павышэнні з 1 студзеня будучага года сацыяльнай дапамогі для дзяцей да амаль 181 еўраPAP/Paweł Supernak

Са студзеня будучага года сацыяльная дапамога для дзяцей – гэтак званае «500 плюс» – вырасце да 800 злотых(амаль 181 еўра). Учора прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў акт аб павышэнні выплатаў. Нагадваем, дапамога выплочваецца бацькам і апекуном на кожнае дзіця да 18 гадоў жыцця.
Анджэй Дуда паведаміў, што з пачатку праграмы «Сям'я 500 плюс» у 2015 годзе ўрад ужо выплаціў бацькам 230 мільярдаў злотых (больш за 52 мільярды еўра):

- Польская дзяржава выплаціла больш за 230 мільярдаў злотых дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, каб ім было лягчэй.

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі дадаў, што павышаная падтрымка будзе выплачвацца з 1 студзеня новага года, і запэўніў, што грошай на яе хопіць:

- Зараз усе палохаюць, што на гэтую павышаную праграму, дзякуючы якой, напрыклад, дзеці могуць удзельнічаць у дадатковых занятках, не хопіць грошай. Грошы на гэтую мэту гарантаваныя ў бюджэце на будучы год.

У наступным годзе дапамогу «800 плюс» атрымаюць больш за 6 мільёнаў 600 тысяч дзяцей. Першая павышаная выплата плануецца ў лютым з кампенсацыяй за студзень. Такім чынам дзяржаўныя выдаткі на праграму «Сям’я 800 плюс» у наступным годзе складуць крыху больш за 64 мільярды злотых (амаль 14,5 мільярда еўра).

Нагадваем, сацыяльная праграма «Сям’я 500 плюс» была ўведзена 1 красавіка 2016 года. Першапачаткова грошы выплачваліся на другое дзіця ў сямʼі, а з 2019 года – ужо на кожнае. «Сям’я 500 плюс», а неўзабаве «Сям’я 800 плюс» – гэта флагманская сацыяльная праграма кіруючых Аб’яднаных правых сілаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Прэзідэнт падпісаў акт аб выплатах для дзяцей 800+

07.08.2023 16:45
Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў акт, які прадугледжвае падвышэнне памеру сацыяльнай выплаты для дзяцей з 500 да 800 злотых з новага 2024 года. Яе могуць атрымаць бацькі і апекуны, якія выхоўваюць дзіця да 18 гадоў.