Беларуская Служба

Польшча робіць стаўку на ядзерную энергетыку

08.08.2023 09:45
«Польскія атамныя электрастанцыі» і Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт падпісалі дамову аб падрыхтоўцы кадраў для планаванай АЭС.
         i
Выканаўца абавязкаў старшыні кампаніі «Польскія атамныя электрастанцыі» Лукаш Млынаркевіч i рэктар Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта прафесар Кшыштаф ЗарэмбаPAP/Marcin Obara

Дзяржаўная кампанія «Польскія атамныя электрастанцыі» і Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы кадраў для атамнай энергетыкі. Гаворка ідзе пра абмен вопытам, распрацоўку сумесных стыпендыяльных праграм і стажыровак для лепшых студэнтаў. Рэктар універсітэта прафесар Кшыштаф Зарэмба(Krzysztof Zaremba) падкрэсліў, што кадры для сектара рыхтаваліся ўжо даўно:

- Ужо больш за 10 гадоў на Факультэце энергетыкі і аэранаўтыкі дзейнічае спецыялізацыя «Ядзерная энергетыка». Мы рыхтуем таксама розных іншых спецыялістаў, неабходных як у працэсе будаўніцтва, так і эксплуатацыі электрастанцыі.

Выканаўца абавязкаў старшыні кампаніі «Польскія атамныя электрастанцыі» Лукаш Млынаркевіч(Łukasz Młynarkiewicz) падкрэсліў, што без атамнай энергетыкі немагчыма дасягнуць энергетычнай незалежнасці:

- Дамова, якую мы заключылі, важная, паколькі гэта кадры вырашаюць пра сілу ўсяго праекта. Мы спадзяемся, што Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт – адзін з ключавых у краіне – падрыхтуе для нас адпаведныя кадры. Патрэбы буйныя. Гаворка ідзе не толькі пра ядзерных фізікаў і хімікаў…, але таксама асобы з юрыдычнай, эканамічнай і фінансавай адукацыяй.

Першая атамная электрастанцыя будзе найбуйнейшай інвестыцыяй у польскай энергетыцы і ў гісторыі Польшчы. Будаўніцтва першага рэактара плануецца пачаць у 2026 годзе. Электрастанцыя, якая ўзнікне на Узбярэжжы Балтыйскага мора, можа задаволіць патрэбы 12 мільёнаў хатніх гаспадарак у Польшчы.
Мяркуецца, што маштаб інвестыцый, звязаных з ядзернай энергетыкай у Польшчы, можа прывесці да эканамічнага росту амаль на 1 працэнт ВУП.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі