Палякі змагаюцца са страхам, які ўплывае на іх прафесійнае жыццё, а 58 працэнтаў лічаць, што праблемы з псіхічным здароўем уплываюць на іх кар'еру. Пераважная большасць хавае свае страхі і фобію, пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае кампаніяй InterviewMe.
Амаль палова (роўна 47 працэнтаў) апытаных прызнаюцца ў наяўнасці фобіі або страху, звязаных з працай. У выпадку большасці апытаных гэта ўскладняе выконванне службовых абавязкаў.
Апытанне паказала, што 47 працэнтаў рэспандэнтаў з-за страху і фобіі гатовыя адмовіцца ад ідэальнай прапановы працы. Палякі на працы змагаюцца з фобіяй, з’вязанай найперш з: публічнымі выступамі (63%); натоўпам (37%); размовай па тэлефоне (30%); прысутнасцю ў грамадскіх месцах (24%), у закрытых памяшканнях або на адкрытай прасторы (16%). Гэтыя боязі ўключаюць таксама рызыку памылкі (61%), нагрузку (40%), непрыязнае стаўленне з боку калег або кіраўніцтва (39%), скарачэнне штату (35%), адказнасць (34%) і неабходнасць прымаць рашэнні (31%).
Ажно 64 працэнты асобаў, якія адчуваюць боязь або фобію на працы, не распавядаюць пра гэта сваім калегам. Пры гэтым ажно 76 працэнтаў лічаць, што да праблем псіхічнага здароўя трэба ставіцца на працы з такой жа павагай, як і да праблем фізічнага здароўя.
PAP/аз