За першае паўгоддзе ў Гданьскім порце было перагружана больш за 41 мільён тон грузаў – гэта рост на 36 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольшы рост зафіксаваны ў сектары энергетычных рэсурсах, такіх як вугаль і вадкае паліва.
Анэта Урбановіч з Гданьскага порта паведаміла, што пасля першага квартала бягучага года порт у Гданьску апынуўся на 8-м месцы ў рэйтынгу еўрапейскіх партоў, апярэдзіўшы такія гарады, як французскі Марсэль, румынская Канстанца, іспанская Барсэлона і Валенсія. Гданьскі порт па-ранейшаму захоўвае пазіцыю кантэйнернага лідара на Балтыйскім моры і 2-е месца па агульным аб'ёме перагрузкі. Ён саступае толькі порту Усць-Луга, які зʼяўляецца галоўным экспартным акном расійскіх энергарэсурсаў.
Зараз галоўнай задачай для партоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку порта ў Гданьску, зʼяўляецца перагрузка збожжа. За студзень-чэрвень 2023 года праз Гданьскі порт было экспартавана амаль 1,5 мільёна тон збожжа (асабліва кукурузы), што складае рост на 52 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Для параўнання, за 2022 год порт у Гданьску перагрузіў крыху больш за 1,9 мільёна тон збожжа. Калі гаворка ідзе пра астатнія сыпкія грузы дасягнуты вынік у 1,7 мільёна тон, што складае рост на 9 працэнтаў.
Па дадзеных кіраўніцтва, за апошнія паўгода ў Гданьскі порт зайшлі ў агульнай складанасці 1 832 гандлёвыя судны. Гэта на 125 адзінак больш, чым у першым паўгоддзі 2022 года. Кампанія таксама паведаміла аб прыкметным росце перавалкі ва Унутраным порце – на 66,7 працэнта. Гэта звязана з інвестыцыямі, якія дазваляюць заходзіць у гэтую частку порта буйнейшым судам.
Нагадваем, Гданьскі порт атрымаў ад Еўрасаюза амаль 100 мільёнаў еўра для паляпшэння інфраструктуры Унутранага порта.
PAP/аз