Звесткі, сабраныя Малапольскай турыстычнай арганізацыяй у сярэдзіне вакацыяў, сведчаць аб павелічэнні колькасці замежных турыстаў на 150 працэнтаў.
Толькі ў ліпені рэгіён наведалі 165 тысяч замежных гасцей. «Больш за ўсё прыязджаюць немцы, амерыканцы, брытанцы, славакі і італьянцы. Таксама значна павялічылася колькасць турыстаў з арабскіх краінаў», – кажа дырэктар Малапольскай турыстычнай арганізацыі Гжэгаж Бедрань(Grzegorz Biedroń):
- 2023 год- гэта год вяртання замежных турыстаў у Кракаў – гэта асноўная мэта паездак. Гэта таксама курортны гарадок у польскіх гарах Татры – Закапанэ, які асабліва папулярны сярод часткі турыстаў з Блізкага Усходу. На трэцім месцы папулярнасці – горы Пяніны( на мяжы са Славакіяй).
«Колькасць замежных турыстаў таксама прывядзе да павелічэння даходаў рэгіёну», – пераконвае дырэктар Малапольскай турыстычнай арганізацыі:
- Паводле нашых ацэнак, летась адзін замежны турыст выдаткоўваў у Малапольшчы больш за 1 800 злотых, зараз гэта больш за 2 000 злотых. Таму мы ацэньваем, што сёлетнія выдаткі замежных турыстаў павялічаць агульныя даходы ад турызму ў рэгіёне, прыкладна, на мільярд злотых.
Паводле ацэнак Малапольскай турыстычнай арганізацыі, рэгіён можа наведаць больш гасцей, чым у рэкордным 2019 годзе. У той час поўдзень Польшчу наведала 18 мільёнаў турыстаў, у тым ліку амаль 4 мільёны замежнікаў.
IAR/ аз