Амаль 75 працэнтаў рэспандэнтаў заяўляе, што рэгулярна плацяць карткай, тэлефонам або разумным гадзіннікам – гэта рост амаль на 5 працэнтаў у параўнанні з даследаваннем з ліпеня 2022 года. Больш за 38 працэнтаў палякаў па магчымасці карыстаюцца наяўным разлікамі. Паводле справаздачы «Плацежныя перавагі палякаў 2024», найбольш скептычна да безнаяўных разлікаў ставяцца старэйшыя людзі.
Аднак варта адзначыць, што 44 працэнты рэспандэнтаў, якім больш за 70 гадоў рэгулярна разлічваюцца безнаяўнa – гэта на 4 працэнтны больш у параўнанні з папярэднім апытаннем.
Выкарыстанне наяўных грошай таксама залежыць ад памеру горада - чым большы горад, тым менш выкарыстоўваецца наяўных грошай. 84 працэнты жыхароў гарадоў з насельніцтвам больш за 250 тысяч чалавек рэгулярна плацяць карткай, тэлефонам або разумным гадзіннікам. У сельскай мясцовасці – гэта 67 працэнтаў.
Таксама, чым вышэйшая адукацыя, тым большая схільнасць карыстацца безнаяўнымі разлікамі. Часцей за ўсё безнаяўнa разлічваюцца людзі, якія зарабляюць больш.
Рэспандэнты, якія аддаюць перавагу наяўным разлікам, паясняюць, што робяць гэта па звычцы – 59 працэнтаў. У сваю чаргу 47,5 працэнта заяўляюць, што наяўныя грошы дазваляюць ім лягчэй кантраляваць выдаткі.
аз