Беларуская Служба

Палякі перадалі ў падатковую службу ўжо больш за мільён разлікаў за мінулы год

20.02.2024 10:01
Кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі заахвочвае адпраўляць заявы ў электронным выглядзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 15 лютага польскія падаткаплатнікі перадалі ў падатковую службу ўжо больш за мільён электронных дэкларацый за мінулы год.

Кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Марцін Лабода(Marcin Łoboda) заахвочвае адпраўляць заявы ў электронным выглядзе. Ён нагадаў, што чым раней перадамо дэкларацыю, тым раней атрымаем магчымы залішне выплачаны падатак:

- У мінулым годзе падаткаплатнікі атрымалі назад 27 мільярдаў злотых залішне выплачанага падатку. Гэта тычылася 15,7 мільёна перададзеных падатковых заяваў і, у асноўным, было наступствам увядзення ўрадавай праграмы «Польскі парадак». Сёлета, паводле мяне, сума залішне выплачанага падатку не будзе ўжо настолькі буйная.

Старшыня Нацыянальнай падатковай адміністрацыі чакае чарговага рэкорду па колькасці падатковых разлікаў, пададзеных праз інтэрнэт.

Разлічваючыся з падатковай службай, варта памятаць, што 1,5 працэнта падатку можна перадаць выбранай грамадскай арганізацыі. Іх спіс можна знайсці на старонцы pozytek.ngo.pl.

Паводле даследавання, праведзенага Асацыяцыяй фінансавых кампаній і Галоўнай гандлёвай школай у Варшаве, такім чынам плануе зрабіць 75 працэнтаў хатніх гаспадарак. Палякі найчасцей выбіраюць арганізацыі звязаныя з дапамогай дзецям, жывёле і падтрымкай культурных мэтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Летась Польшча экспартавала прадуктаў харчавання за амаль 52 мільярды еўра

20.02.2024 09:01
Найбуйнейшым атрымальнікам польскіх прадуктаў харчавання была Германія.