Міністр інфраструктуры Дар'юш Клімчак (Dariusz Klimczak) паведаміў аб выдзяленні 30 мільёнаў злотых на паглыбленне воднага шляху да польскага порту ў Эльблёнгу. Інвестыцыі павінны спрасціць марскім суднам карыстанне портам, таксама інвестыцыя скіраваная на падтрыманне мясцовага збожжавага тэрміналу.
Міністр Дар'юш Клімчак падкрэсліў, што інвестыцыі магчымыя дзякуючы таму, што дзяржаўныя ўстановы, мясцовыя ўлады і кіраўніцтва порту дасягнулі паразумення.
Новы водны шлях павінен злучыць Віслінскі заліў з Балтыйскім морам і дазволіць буйным марскім суднам заходзіць у эльблёнгскі порт. Работы па паглыбленні воднага шляху плануюцца пачаць сёлета.
Нагадаем, што мясцовыя ўлады і кампанія па кіраванні портам лічаць, што за паглыбленне ракі Эльблёнг павінны заплаціць дзяржава і інвестар - Марское ведамства ў Гдыні.
Папярэдні ўрад партыі "Права і справядлівасць" ініцыяваў і рэалізаваў будаўніцтва каналу на Віслінскай касе, які цяпер дазваляе абыходзіць расійскія воды і наўпрост выходзіць з порту ў Ельблёнгу ў Балтыйскае мора. Гэта было асноўнай мэта будаўніцтва каналу, аднак водны шлях быў недастаткова глыбокі для вялікіх суднаў. Папярэдні ўрад лічыў, што за паглыбленне шляху павінен заплаціць сам порт.
яс
Эфірны выпуск эканамічнай перадачы ў далучаным файле