Беспрацоўе ў Польшчы крыху вырасла. Хуткая ацэнка Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі паказвае, што ў студзені яно склала 5,4 працэнта, а месяцам раней – 5,1 працэнта. У параўнанні са студзенем 2023 года ўзровень беспрацоўя быў меншы на 0,1 працэнтнага пункта.
На канец студзеня бягучага года на ўліку беспрацоўных стаяла 19,8 тыс. чалавек, то бок менш, чым годам раней.
У студзені працадаўцы паведамілі службам занятасці пра 96,4 тыс. вакансій, гэта значыць на 28,4 тыс. чалавек больш, чым месяцам раней і на 4,5 тыс. больш, чым у студзені 2023 года.
Нагадваем, зімой эксперты чакалі нязначнага росту беспрацоўя. Гэта звязана з сезоннымі фактарамі, то бок істотным абмежаваннем сезоннай працу, напрыклад, у будаўніцтве.
Поўныя звесткі аб узроўні беспрацоўя ў студзені Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 23 лютага.
У сваю чаргу, паводле звестак Еўрастата, які выкарыстоўвае іншы метад разліку ўзроўню беспрацоўя, у лістападзе мінулага года ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 2,8 працэнта. Такім чынам, Польшча, па гэтым паказчыку, займае трэцяе месца ў ЕС пасля Чэхіі і Мальты.
Беспрацоўе ў Еўрасаюзе за гэты перыяд склала 5,9 працэнта, а ў зоне еўра – 6,4 працэнта.
IAR/аз