Беларуская Служба

Усё больш замежнікаў працуе ў Польшчы

30.04.2024 17:29
На канец сакавіка на ўліку ZUS стаялі 1 мільён 138 тысяч грамадзян іншых краін.
Аўдыё
  • У Польшчы працуе ўсё больш іншаземцаў; Пракуратура расследуе злачынствы папярэдняга кіраўніцтва ORLEN; 43 адсоткі палякаў выязджаюць на майскія выходныя
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Janno Nivergall

Звесткі Інстытута сацыяльнага страхавання (ZUS), у які паступаюць абавязковыя страхавыя ўзносы звязаныя з працаўладкаваннем, сведчаць, што на канец сакавіка на ўліку  стаялі 1 мільён 138 тысяч грамадзян іншых краін. Гэта на 65 тысяч больш, чым годам раней.

Прэс-сакратар ZUS Павал Жэброўскі кажа, што амаль 67 працэнтаў замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, гэта ўкраінцы, але ўсё больш грамадзян Беларусі.

- Гэта не мяняецца і найбольш замежнікаў, якія плацяць страхавыя ўзносы паходзяць з Украіны - больш за 722 тысячы. На другім месцы грамадзяне Беларусі і на трэцім - Грузіі.

Жэброўскі адзначыў, што за дзесяць гадоў колькасць замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, вырасла больш, чым у сем разоў.

- З 2015 года колькасць іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы хутка павялічваецца. У 2015 было 185 тысяч застрахаваных, а сёння ўжо больш за мільён чалавек.

Больш за ўсё на страхавым уліку на канец сакавіка стаялі мужчыны ва ўзросце 30-35 гадоў - 120 тысяч, і жанчыны ва ўзросце 35-39 гадоў, якіх больш за 70 тысяч.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі