Сёння ў горадзе Катавіцы на поўдні Польшчы стартуе XVI Еўрапейскі эканамічны кангрэс. Свой удзел у найбуйнейшым мерапрыемстве гэткага тыпу ў Цэнтральнай Еўропе пацвердзілі больш за 12 тысяч чалавек. Прыкладна столькі ж можа прыняць удзел у кангрэсе анлайн.
Галоўны лозунг сёлетняга мерапрыемства: «Трансфармацыя для будучыні», нагадаў арганізатар Войцех Кусьпік(Wojciech Kuśpik):
- У аспекце ўсяго, што адбываецца вакол нас – мы павінны мяняцца; ажыццяўляць рэформы з мэтай большай эканамічнай, энергетычнай і тэхналагічнай бяспекі. Час мерапрыемства асаблівы, паколькі супадае з 20-годдзем прысутнасці Польшчы ў ЕС.
У рамках Еўрапейскага эканамічнага кангрэса адбудзецца 180 дыскусійных панэляў, а таксама мноства суправаджальных мерапрыемстваў.
Трохдзённае мерапрыемства пройдзе ў Міжнародным кангрэс-цэнтры ў горадзе Катавіцы. Спецыяльныя госці першага дня мерапрыемства – прэм’ер Дональд Туск і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
IAR/аз