Беларуская Служба

Апытанне: 75 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што дзеці павінны атрымліваць кішэнныя грошы

21.05.2024 17:20
Аказваецца, што жанчыны часцей, чым мужчыны, даюць сваім дзецям свабоду выдаткавання кішэнных.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

88 працэнтаў апытаных палякаў лічаць, што дзеці павінны мець уласныя грошы ў выглядзе кішэнных, а 75 працэнтаў, што гэтак званыя кішэнныя грошы павінны мець форму канкрэтнай сумы, якую дзеці атрымліваюць рэгулярна, напрыклад, раз на тыдзень або раз на месяц. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Нацыянальнай даследчай групай «Арыядна».

Палова апытаных адзначае, што ўласныя сродкі павінны атрымліваць дзеці, якім як мінімум 9-13 гадоў. 35 працэнтаў за тое, каб даваць грошы дзецям, якім больш за 5-8 гадоў, а 15 працэнтаў апытаных лічаць, што адпаведны ўзрост – гэта 14-18 гадоў.

На думку 71 працэнта рэспандэнтаў дзеці павінны мець магчымасць выдаткоўваць атрыманыя сродкі паводле ўласнага меркавання – нават насуперак меркавання бацькоў. Аднак па гэтай справе заўважныя адрозненні ў адказах паміж жанчынамі і мужчынамі.

Па-першае, жанчыны часцей, чым мужчыны, пакідаюць сваім дзецям свабоду выдаткавання кішэнных. Мужчыны выказваюць большую патрэбу кантраляваць дзіцячыя выдаткі.

Па-другое, аказваецца, што жанчыны больш рэдка, чым мужчыны, выкарыстоўваюць грошы ў якасці інструмента ўплыву, напрыклад, як узнагароду за школьныя ацэнкі ці паслухмянасць.

Жанчыны ў большай ступені прызнаюць субʼектыўнасць дзіцяці ў кантэксце фінансаў і часцей за мужчын абмяркоўваюць з дзецьмі фінансавыя пытанні і шукаюць кампрамісныя рашэнні, напрыклад, калі дзіця хоча мець тое, чаго ў яго няма.

Паводле экспертаў, эканамічная сацыялізацыя – гэта складаны працэс засваення ведаў і навыкаў кіравання фінансамі, якія дзіця набывае на працягу свайго жыцця ў выніку кантактаў з бацькамі, аднагодкамі або ў школе.


PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Палякі хочуць пакласці канец табу на заробкі

24.04.2024 09:40
Паводле апытаных, большая празрыстасць па гэтай справе дапаможа ліквідаваць розніцу ў заробках жанчын і мужчын.

Палякі не маюць звычкі доўга ашчаджаць грошы

20.05.2024 17:30
Палякі не маюць звычкі доўгатэрмінова ашчаджаць, пра гэта сведчаць дадзеныя Асацыяцыі польскіх банкаў.