Беларуская Служба

Чэхі робяць стаўку на польскае мора, а арабы – на горы

11.06.2024 13:15
Напрыклад, сярод нямецкіх турыстаў аднолькавай папулярнасцю карыстаюцца, як польскае мора і горы – асабліва Судэты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чэхі нанава адкрываюць для сябе польскае ўзбярэжжа Балтыкі, лічыць эксперт па турызме Адам Карпіньскі(Adam Karpiński). Згаданая тэндэнцыя назіраецца цягам двух апошніх гадоў. Адмысловец нагадаў, што раней паўднёвыя суседзі палякаў больш цанілі Балканы:

- Шмат сведчыць пра тое, што для чэхаў Адрыятычнае мора перастала быць настолькі прывабным, таксама ў эканамічным плане ў параўнанні з польскай турыстычнай прапановай.

У сваю чаргу поўдзень Польшчы прыцягвае турыстаў з арабскіх краінаў, кажа Адам Карпіньскі:

- Яны вельмі важныя для Малапольшчы, Падкарпацця, Кракава. Новую тэндэнцыю пацвярджаюць даследаванні. Турысты з арабскіх краінаў ахвотна адкрываюць новыя месцы – зусім іншыя, чым тое, да чаго прывыклі ў сябе.

Агулам, Польшчу, часцей за ўсё, наведваюць суседзі. Напрыклад, сярод нямецкіх турыстаў аднолькавай папулярнасцю карыстаюцца, як польскае мора і горы – асабліва Судэты.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы мноства турыстаў паехалі ў горы

04.05.2024 18:02
Шмат працы мелі ратавальнікі з Горнай ратавальнай службы (GOPR).