Еўропа спрабуе адмовіцца ад расійскага газу, але некалькі краін усё яшчэ атрымліваюць сыравіну праз трубаправод, які праходзіць па тэрыторыі Украіну. Таму еўрапейскія чыноўнікі вядуць перамовы аб захаванні патокаў газу па ключавым трубаправодзе Расія-Украіна – чытаем на сайце Forsal.pl.
Тэрмін дзеяння пагаднення аб транзіту заканчваецца з канцом гэтага года. Назіральнікі спадзяюцца, што газавы кран перакрыюць. Але еўрапейскія чыноўнікі і кампаніі размаўляюць са сваімі калегамі ва Украіне аб тым, як захаваць паток газу ў наступным годзе, паведамілі ананімныя крыніцы Bloomberg. Адзін з варыянтаў, якія абмяркоўваюцца, – каб еўрапейскія кампаніі куплялі газ у Азербайджане і накіроўвалі яго ў расійскія трубаправоды, якія вядуць у Еўропу. Такое рашэнне дазволіла б Еўропе не купляць непасрэдна газу ў Расіі.
Украіна падтрымлівае ідэю. У 2021 годзе даходы ўкраінскай эканомікі ад транзіту склалі каля 1 мільярда долараў. Ёсць таксама небяспека, што трубаправоды, якія не выкарыстоўваюцца, могуць стаць ваеннымі цэлямі або прыйдуць у заняпад.
Генеральны дырэктар украінскай дзяржаўнай кампаніі «Нафтагаз» Аляксей Чарнышоў сказаў, што Украіна мае шырокую інфраструктуру транзіту і захоўвання газу, якую варта выкарыстоўваць. У той жа час ён выключыў магчымасць супрацы з «Газпрамам». Аднак, паводле яго слоў, газ з Азербайджана «можа мець нейкую будучыню».
Азербайджанская дзяржаўная энергетычная кампанія Socar не адказала на просьбу Bloomberg аб каментары. У Міністэрстве энергетыкі ў Баку, якое хацела б павялічыць экспарт у Еўропу, не змаглі адразу пракаментаваць сітуацыю. Урад Расіі і «Газпрам» таксама не далі каментароў.
нг