Беларуская Служба

Працадаўцы, пакуль, не плануюць павышаць зарплаты, але будуць наймаць новых супрацоўнікаў

18.06.2024 16:08
31 працэнт кампаній пачнуць новы набор у другім паўгоддзі.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Janno Nivergall

6 з 10 працадаўцаў не плануюць павелічэння зарплаты, але расце аптымізм адносна найму новых працаўнікоў: 31 працэнт кампаній пачнуць новы набор у другім паўгоддзі.

Сезонныя работнікі таксама будуць патрэбныя нашмат часцей, чым год таму – такія найважнейшыя высновы 49-га даследавання «Планы працадаўцаў», якое зрабіў даследчыцкі цэнтр Randstad Polska.

Адзін з аўтараў, Матэвуш Жыдэк, сказаў, што польскі рынак працы змяняецца, між іншым, праз змену сітуацыі нацыянальнай эканомікі.

- Адзначаецца ўсё больш станоўчых сігналаў з эканомікі, напрыклад, рост ВУП, хаця не паўсюль, бо фінансавыя вынікі ў прамысловасці і экспарце не задавальняюць поўнасцю. Добрыя змены ў краіне наганяе спажыванне і яны будуць уздзейнічаць на рынак працы. Гэта яскрава адлюстроўвае апошняе даследаванне «Планы працадаўцаў», па якім бачна, што працадаўцы спадзяюцца на станоўчую сітуацыю ў польскай эканоміцы, а таксама адзначаюць станоўчы стан сваіх прадпрыемстваў.

Матэвуш Жыдэк падкрэсліў, што, пакуль, пра гэта гавораць галоўным чынам фінансавыя і страхавыя кампаніі, але таксама сектар нерухомасці і будаўнічая галіна.

- Добрыя ацэнкі будуць аказваць уплыў на рынак працы і заробкі. Працадаўцы заяўляюць пра намер павелічэння колькасці супрацоўнікаў. 31% кампаній паведамілі, што плануюць набраць новых працаўнікоў у бліжэйшы час. Гэта аптымістычны сігнал на фоне апошніх заяваў пра скарачэнні ці спыненне набору.

Апытанне праводзілася з 11 сакавіка па 29 красавіка на выбарцы з 1000 прадстаўнікоў кампаній.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі