Беларуская Служба

Расце колькасць білетаў, прададзеных праз інтэрнэт і дадаткі

25.06.2024 13:01
Аднак, купляючы даражэйшыя білеты, польскія пасажыры надалей аддаюць перавагу традыцыйным каналам продажу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарIgor2008 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле звестак Упраўлення чыгуначнага транспарту (UTK), колькасць чыгуначных білетаў, прададзеных праз інтэрнэт і розныя дадаткі, сістэматычна расце ў Польшчы. У 2020 годзе праз згаданыя каналы пасажыры купілі 18,2 працэнта білетаў, у 2022 годзе – 35 працэнтаў, а ў 2023 годзе – 42,9 працэнта.

У той жа час дадзеныя паказваюць, што продажы білетаў у стацыянарных касах падаюць. У мінулым годзе іх доля знізілася да 25,5 працэнта з 29,3 працэнта ў 2022 годзе і з 39,3 працэнта ў 2020 годзе.
У сваю чаргу ў кандуктараў у мінулым годзе білеты купілі 18,4 працэнта пасажыраў. Гэта на 2,5 працэнта менш, чым у 2022 годзе (20,8 працэнта). Да 7,7 працэнта, то бок на 0, 7 працэнта ў параўнанні з 2022 годам, знізілася таксама доля білетаў, купленых у аўтаматаў на вакзалах.

Не памянялася колькасць білетаў купленых у мабільных аўтаматах у цягніках, якая склала ў мінулым годзе 1,1 працэнта.

Як паведамляе Упраўленне чыгуначнага транспарту, у касах на вакзалах пасажыры па-ранейшаму ахвотна купляюць даражэйшыя білеты, у тым ліку месячныя, сеткавыя, на больш працяглыя маршруты. Інтэрнэт-каналамі, а таксама аўтаматамі, часцей за ўсё пасажыры карыстаюцца тады, калі ім патрэбны аднаразовы білет.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі