Беларуская Служба

У Польшчы ўступае ў сілу абавязак прапанаваць кліентам шматразовую ўпакоўку

02.07.2024 10:30
Змены зʼяўляюцца элементам еўразвязаўскай палітыкі з мэтай скарачэння выкарыстання пластмасы і замены ёй іншымі матэрыяламі.
Пластыкавыя кубачкіDavie Bicker/pixabay.com/CC0 Public Domain

Уступаюць у сілу новыя правілы, звязаныя з дырэктывай ЕС аб пластмасах. Паводле іх, прадпрымальнікі павінны прапанаваць пакупнікам магчымасць набываць ежу ці напоі ў шматразовай упакоўцы.
Нагадваем, паўгода таму быў уведзены абавязак браць са спажыўцоў aплату за аднаразовыя пластыкавыя кантэйнеры і кубкі. Гэта 20 грошаў за кубак і 25 грошаў за кантэйнер.

Намеснік міністра па справах клімату і навакольнага асяроддзя Аніта Савіньска(Anita Sowińska) патлумачыла, што прадпрымальнік можа сам вырашыць, ці будзе ён прапаноўваць стравы ў шматразовай упакоўцы, напрыклад, са шкла ці фарфору, ці ў шматразовых пластыкавых кантэйнерах. Яна дадала, што кліент таксама можа прыйсці па заказаную ежу са сваім кантэйнерам:

- Падобным чынам адбываецца, калі ў краму мы прыходзім са сваёй сумкай для пакупак. Тады мы не плацім з новую пластыкавую сумачку і ахоўваем навакольнае асяроддзе.

Таксама ўступае ў сілу абавязак для вытворцаў замацоўваць вечкі на пластыкавых бутэльках. Змены зʼяўляюцца элементам еўразвязаўскай палітыкі з мэтай скарачэння выкарыстання пластмасы і замены ёй іншымі матэрыяламі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі