Беларуская Служба

Атамная энергетыка перажывае ў Еўропе рэнесанс

08.07.2024 17:34
Атамным электрастанцыям патрэбныя тысячы супрацоўнікаў. 
 .
Ілюстрацыйны здымак. АЭСФота: WikimediaImages/pixabay.com/CC0

Сайт Forsal піша пра атамную энергетыку ў Еўропе. Недахоп спецыялістаў у гэтай галіне каласальны, а заробкі прывабныя. АЭС у Францыі, Вялікабрытаніі ці Швецыі, як тыя, што ўжо працуюць, так і тыя, што будуюцца ці знаходзяцца ў планах, патрабуюць соцень тысяч зваршчыкаў, інжынераў ды іншых спецыялістаў, неабходных дзеля абслугоўвання рэактараў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон хоча, каб кампанія EDF пабудавала шэсць чарговых рэактараў у бліжэйшым часе. Тым часам прыкладна 220 тыс работнікаў старэюць, таму ў прамысловасці намечаны план павышэння прафесійнай падрыхтоўкі рабочых, тэхнікаў і інжынераў з мэтай працаўладкавання 100 тыс. чалавек на працягу наступнага дзесяцігоддзя.

У Вялікабрытаніі спецыялістаў шукаюць нават у метро. З лютага па красавік на станцыях метро можна было ўбачыць рэкламу брытанскага сайта Destination Nuclear: «Што б вы ні рабілі, вы можаце рабіць ядзерную энергію». Мэтавай групай кампаніі былі людзі, гатовыя змяніць працу. Прэс-сакратар Destination Nuclear заявіла, што кампанія, накіраваная на маладых людзей, будзе праводзіцца гэтай восенню праз сацыяльныя сеткі і, магчыма, тэлевізійную рэкламу.

У Швецыі ёсць шэсць атамных рэактараў, а ўрад краіны заявіў, што да 2045 года трэба яшчэ як мінімум 10, каб задаволіць попыт на электрыфікацыю транспарту і прамысловасці. Для гэтага спатрэбяцца дзясяткі тысяч супрацоўнікаў.

пераклад нг