Беларуская Служба

У Польшчы вялікія запасы вугалю. Ці яго можна спаліць, каб перадаць электраэнергію Украіне?

10.07.2024 15:21
Рашэнне не было б простым.
    .    ,    .
У Польшчы шмат нявыкарыстанага вугалю. Ёсць ідэя яго спаліць, каб перадаць энергію Украіне.Фота: Polska Grupa Górnicza SA/Twitter

Выданне Rzeczpospolita піша, што ў Польшчы рэкордна вялікія запасы вугалю – на складах ляжыць каля 13 млн тон. Ёсць ідэя, каб перадаць гэтыя запасы электрастанцыям, каб тыя вырабілі з іх электраэнергію і пераслалі яе ва Украіну. За апошнія 2,5 гады – амаль столькі працягваецца вайна з Расіяй – у выніку расійскіх удараў частка энергетычнай інфраструктуры Украіны была знішчана.

З такой прапановай выступіў прэм’ер Дональд Туск, але цяжка яе будзе рэалізаваць. Справа ў тым, што, калі б Польшча спаліла такую вялізную колькасць вугалю, ёй прыйшлося б заплаціць каласальную аплату за выкіды вуглякіслага газу. На гэта Польшча не можа сабе дазволіць. З іншага боку, краіна магла б звярнуцца да ўладаў ЕС, каб тыя вызвалілі яе ад дадзенай аплаты.

Але такое рашэнне не было б простым. Па-першае – адзначае выданне, неабходна было б змяніць дырэктыву або прыняць спецыяльнае распараджэнне. Па-другое, неабходна было б атрымаць згоду дзяржаваў-членаў ЕС, у тым ліку прарасійскай Венгрыі, якая ў гэтым паўгоддзі старшынствуе ў Еўрасаюзе. Па-трэцяе, трэба было б вырашыць тэхнічную праблему: як аддзяліць энергію, якая ідзе на ўнутраныя патрэбы Польшчы, ад той энергіі, якая пастаўлялася б ва Украіну.

Выданне цытуе эксперта па энергетыцы Мацея Заневіча. Ён адзначае, што рэальнай дапамогай Украіне было б перадухіленне чарговых расійскіх нападаў на інфраструктуру.

нг