Нягледзячы на тое, што сярэдні заробак кіроўцы ў Польшчы цяпер складае 7 тыс. 800 злотых «чыстымі» (больш за 1 тыс. 800 еўра), то краіне не хапае прыкладна 30 тыс. вадзіцеляў грузавікоў. Палякі аддаюць перавагу працаваць за мяжой, дзе могуць разлічваць на заробкі ў еўра. Транспартная галіна патрабуе ад ураду спрашчэння працаўладкавання людзей з Азіі, перш за ўсё з Казахстана і Кыргызстана, паведамляе партал interia.pl.
Дарэчы, зарплаты кіроўцаў грузавых аўтамабіляў пастаянна растуць. Так, у 2022 годзе яна складала 7 тыс. 670 злотых «чыстымі» (1 тыс. 800 еўра), а ў 2018 годзе, перад пандэміяй Covid-19, 5 тыс. 218 злотых (1 тыс. 230 еўра).
Зарплата, якую атрымлівае вадзіцель, складаецца з базавага акладу, надбаўкі, прэміі, надбаўкі за прабег і фрахт, звышурочную працу, нізкі расход паліва ці нават стаж.
Нягледзячы на някепскія заробкі, нялёгкія ўмовы працы сталі прычынай таго, што транспартная галіна ўсё яшчэ адчувае праблемы з пошукам дастатковай колькасці работнікаў. Арганізацыі, якія аб'ядноўваюць транспартныя кампаніі, кажуць пра 30 тысяч. вакансій у Польшчы, але некаторыя даследаванні паказваюць, што рэальны попыт на кіроўцаў з вадзіцельскімі правамі катэгорый C і C+E можа даходзіць да 150 тыс. чалавек. Міжнародны саюз аўтамабільных перавозчыкаў ацэньвае колькасць вакансій у Польшчы прыкладна ў 80 тыс.
Зыходзячы з дадзеных працоўных даведак, можна з упэўненасцю прагназаваць, што цяпер за рулём грузавікоў, зарэгістраваных у Польшчы, сядзіць прыкладна 160 тыс. кіроўцаў з па-за Еўрасаюза, у тым ліку з Беларусі.
вс