Беларусь актывізуе гандаль з акупаванымі тэрыторыямі Украіны, што выклікае велізарнае абурэнне. Аб гэтым паведамляе выданне Forsal.pl. Украінскія СМІ пішуць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі адкрыта парушае міжнародныя законы, імпартуючы тавары лёгкай прамысловасці. Ці гатовы Мінск да магчымых наступстваў – задаецца пытаннем аўтар.
Беларусь нарошчвае пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі і іншай прадукцыі ў акупаваныя расійскімі войскамі раёны Украіны. У той жа час рэжым Лукашэнкі імпартуе з іх тавары лёгкай прамысловасці, падкрэсліваюць украінскія СМІ.
«Нядаўна акупацыйныя ўлады Запарожжа і беларуская дэлегацыя падпісалі шэраг пагадненняў, накіраваных на пашырэнне гандлёвага супрацоўніцтва. Мінскі рэжым свядома парушае міжнароднае права і развівае гандаль з акупаванымі тэрыторыямі», — адзначае Цэнтр нацыянальнай апазіцыі.
Такім чынам, дадаюць украінцы, беларусы могуць стаць мішэнню. У цэнтры заявілі, што «прыбыццё дэлегацыі з Беларусі на акупаваную Расіяй тэрыторыю робіць яе законнай мішэнню» для ўкраінскіх абаронцаў.
Forsal.pl/PAP
нг