У Польшчы ў апошні час растуць рэальныя заробкі – за адну зарплату жыхар краіны можа купіць больш тавараў, у тым ліку і цыгарэт у выпадку курцоў. Так, у 2019 годзе польскі курэц мог купіць 348 пачкаў цыгарэт за сярэдні заробак, а ў 2023 годзе - ужо 437 пачкаў. У сувязі з гэтым урад краіны рыхтуе павышэнне цэнаў на тытунёвыя вырабы праз рост акцызу, паведамляе партал Dlahandlu.pl.
Праект паправак у Закон аб акцызе з'явіўся на сайце Цэнтра ўрадавага заканадаўства. Ён прадугледжвае рост акцызу «на тытунёвыя вырабы, інавацыйныя тавары і вадкасць для электронных цыгарэт, а таксама ўвядзенне акцызу на прылады, якія выкарыстоўваюцца для выпарвання вадкасці для электронных цыгарэт і інавацыйных вырабаў».
Паводле дадзеных Еўрапейскай камісіі, цэны на цыгарэты ў Польшчы - адны з самых нізкіх у Еўрапейскім Саюзе.
З апублікаванага дакументу вынікае, што сярэдні кошт пачкі цыгарэт у 2025 годзе складзе 20 злотых 82 грошы (4 еўра 85 цэнтаў), праз год – 23 злотыя 85 грошаў (5 еўра 55 цэнтаў), праз два гады – 26 злотых 54 грошы (6 еўра 20 цэнтаў).
Больш за тое, урад плануе ўвесці акцыз на электронныя цыгарэты і іншыя вырабы для выпарвання вадкасці – у сярэднім на 40-50 злотых за штуку (9-11 еўра).
вс