Беларуская Служба

Ваенная суднаверф з Гдыні будзе фінансаваць стыпендыі для лепшых студэнтаў

10.10.2024 08:02
Стыпендыі будуць атрымліваць студэнты факультэта машынабудавання і электратэхнікі Ваенна-марской акадэміі ў Гдыні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

PGZ Stocznia Wojenna – суднаверф, якая займаецца будаўніцтвам і рэканструкцыяй ваенных і спецыялізаваных суднаў, будзе фінансаваць стыпендыі для студэнтаў.

Гэта падчас адкрыцця новага навучальнага года ў Ваенна-марской акадэміі ў Гдыні абяцаў старшыня кампаніі Марцін Рынгвэльскі(Marcin Ryngwelski).  Чакаецца, што стыпендыі атрымаюць каля 30 працэнтаў студэнтаў:

- Гаворка ідзе пра 1 200 злотых (з улікам падаткаў і збораў) у месяц з летняга семестра. Такім чынам, мы хочам паказаць, што мы клапоцімся пра моладзь і падтрымліваем ейнае развіццё.

Прарэктар па навуцы Ваенна-марской акадэміі ў Гдыні камандар (у Беларусі гэта капітан) Барталамей Пончэк(Bartłomiej Pączek) лічыць, што стыпендыі будуць матываваць студэнтаў:

- Нас гэта вельмі цешыць, бо гэта выдатная ініцыятыва, якая з’яўляецца шанцам для нашых выпускнікоў уладкавацца на добраплатную працу пасля заканчэння вучобы. Мы спадзяёмся, што нашыя выпускнікі стануць нашымі амбасадарамі і будуць выкарыстоўваць свае веды на мясцовым рынку, то бок у бліжэйшай нам суднаверфі PGZ Stocznia Wojenna ў Гдыні.

 Стыпендыі за выдатныя вынікі ў вучобе ад Ваеннай суднаверфі змогуць атрымаць студэнты факультэта машынабудавання і электратэхнікі Ваенна-марской акадэміі ў Гдыні.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка