Rzeczpospolita піша, што паляпшаецца сітуацыя на працоўным рынку Польшчы. Прапаноў працы для айцішнікаў, інжынераў і прадаўцоў становіцца ўсё больш. IT, рознічны гандаль і інжынерыя – у гэтых трох галінах верасень прынёс найбольшы рост прапаноў працы, апублікаваных у інтэрнэце, у параўнанні з мінулым годам – вынікае з аналізу агенцтва працаўладкавання Adecco Group, які апісвае выданне.
У мінулым месяцы на сайтах па найму і ў сацыяльных сетках у Польшчы было апублікавана амаль 291,6 тысячы вакансій. Гэта на 2% больш, чым у жніўні і на 11% больш, чым у верасні мінулага года, калі на рынку пачыналася стагнацыя.
Справаздача кампаніі Grant Thornton, якую прыводзіць Rzeczpospolita, таксама сведчыць пра паляпшэнне сітуацыі на працоўным рынку ў верасні. Усё больш наймальнікаў шукаюць новых працаўнікоў. Паводле слоў Монікі Ласевіч (Monika Łosiewicz) з гэтай фірмы, вераснёўскі вынік на найбуйнейшых парталах вакансій сведчыць аб выразнай і ўстойлівай тэндэнцыі павелічэння колькасці новых працэсаў найму супрацоўнікаў.
нг