На складах Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў Польшчы (RARS) заканчваюцца тактычныя аптэчкі для жаўнераў Войска Польскага. Да нядаўняга часу іх выпускаў спецыялізаваны вытворца, але пасля спынення вытворчасці запасы аптэчак не папаўняюцца.
Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што Міністэрства аховы здароўя і RARS пераконваюць польскія фармацэўтычныя кампаніі пачаць вытворчасць індывідуальных набораў аўтаінжэктараў для войска (тактычная аптэчка), якія складаюцца з абязбольваючых і супрацьсутаргавых прэпаратаў, якія салдат можа ўжываць самастойна падчас баявых дзеянняў.
Цяпер Войска Польскае мае яшчэ дастатковую колькасць такіх набораў, але іх трэба рэгулярна замяняць, бо лекі губляюць сваю прыдатнасць. Запасы папаўняюцца з запасаў Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў Польшчы, дзе адпаведныя наборы заканчваюцца.
Польскія вытворцы лекаў гатовыя пачаць вытворчасць такіх набораў, але чакаюць ад ураду гарантыі продажу. Ім таксама патрэбна падтрымка ў інвеставанні ў новыя вытворчыя лініі.
Спецыялісты адзначаюць, што пастаяннае забеспячэнне тактычнымі аптэчкамі вайскоўцаў вельмі важна, асабліва ва ўмовах росту пагроз, звязаных з агрэсіўнай палітыкі Расіі.
эж