Беларуская Служба

Неўзабаве можна будзе даехаць з Варшавы да Кракава менш, чыма за дзве гадзіны

25.02.2025 13:13
Польшча пашырае сетку чыгуначныx маршрутаў. Будзе пабудавана 800 кіламетраў новых трас.
Чыгунка ў Польшчыкрыніца: www.plk-sa.pl

Не менш за 800 кіламетраў чыгуначных рэек будзе пракладзена за кошт сродкаў Рэспубліканскай праграмы рэканструкцыі (Krajowy Program Odbudowy - KPO). Гэта на 300 кіламетраў больш, чым планавалася першапачаткова. На гэтыя мэты будзе дадаткова вылучана 10 мільярдаў злотых. Пасажыры выйграюць ад гэтага, бо з'явіцца большая колькасць спалучэнняў. Многія населеныя пункты будуць далучаныя да агульнарэспубліканскай чыгуначнай сеткі.

Намеснік міністра рэгіянальнай палітыкі Ян Шышка (Jan Szyszko) паведаміў, што пабудуюць новыя чыгуначныя трасы, а таксама рэканструююць старыя.

— Гаворка ідзе пра рэгіянальныя трасы, напрыклад, да мястэчка Валбжых у Ніжняй  Сілезіі. Будуць таксама будавацца трасы з нуля, сярод іх на поўдні Польшчы за Кракавам Podłęże - Piekiełko. У гэтым рэгіёне Малапольшчы сетка чыгуначных трас будавалася яшчэ пры Аўстра-Венгрыі.

У праграме пашырэння чыгуначных трас галоўнае месца займае Цэнтральная чыгуначная магістраль (CMK- польск.). Яе працягласць складае 224 км. CMK пачынаецца ў Гродзіску Мазавецкім і заканчваецца ў мясцовасці Заверце, яна злучае Варшаву з Кракавам і Катавіцэ. Траса праходзіць праз Мазавецкае, Лодзінскае, Свентакшыскае і Сілезскае ваяводствы. Мэта інвестыцыі - палепшыць параметры гэтага маршруту. Намеснік міністра інфраструктуры Пётр Малепшак (PiotrMalepszak) паведаміў, што на гэтым участку цягнікі змогуць развіваць вялікую хуткасць.

— Галоўнае месца ў праекце займае Цэнтральная чыгуначная магістраль, асноўныя работы ўжо завершаныя. Цяпер мы засяродзіліся на сістэме GSM-R, гэта еўрапейская сістэмы кіравання рухам цягнікоў. Плануецца, што час праезду цягніка з Варшавы да Кракава ў 2027 годзе будзе складаць 1 гадзіну 50 хвілін. (Цяпер самы кароткі час - 2 гадзіны 20 хвілін, — рэд.). Таксама змены адбудуцца на іншых трасах.

Інвестыцыі ў чыгунку ў Польшчы ў рамках Рэспубліканскай праграмы рэканструкцыі павінны быць завершаны да жніўня 2026 года.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі