Абмежаванні 16-га пакета санкцый Еўрасаюза супраць Расіі закранулі і два банкі ў Беларусі, адзначаюць на партале Reform.news.
У санкцыйны спіс трапілі Белгазпрамбанк і Банк БелВЭБ. Так атрымалася праз тое, што банкі выкарыстоўвалі СПФС (сістэму перадачы фінансавых паведамленняў). Гэта расійскі аналаг SWIFT, які выкарыстоўваюць для абыходу санкцый.
У заяве Еўракамісіі сказана, што банкі карысталіся СПФС з «відавочным намерам абыходзіць нашы меры».
ЕС прыняў чарговы пакет санкцый у гадавіну поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. У яго трапілі 48 фізічных і 35 юрыдычных асобаў, адказных за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.
эж