Беларуская Служба

Якое дачыненне мае Трамп да польскіх пенсій?

08.04.2025 15:14
Інвестары асцерагаюцца, што тарыфная вайна нанясе вялікія шкоды ў эканоміцы.
Будынак Варшаўскай фондавай біржыAdrian Grycuk. Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=89247109

На фондавых біржах дамінуе чырвоны колер, які сведчыць аб падзенні. Прычыніўся да гэтага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, наклаўшы новыя - больш высокія - тарыфы на гандлёвых партнёраў ЗША.

Эканамісты мяркуюць, што цэнавая вайна нанясе шкоду эканоміцы ў цэлым. У выпадку ЗША гаворка ідзе нават пра рэцэсію, крызіс, а ў выпадку іншых - хутчэй за ўсё - пра запаволенне.

Падзенні на біржы больш за ўсё ўплываюць на актыўных інвестараў, але таксама негатыўна адбіваюцца на пенсійных зберажэннях, укладзеных на фондавых рынках.

Гэта тычыцца, сярод іншага, людзей, якія зберагаюць на пенсію ў адкрытым пенсійным фондзе (OFE) або ў гэтак званых Планах капіталавага  забеспячэння супрацоўнікаў (PPK) - гэта таксама форма зберажэнняў на старасць. У PPK частку ўзносаў пакрывае супрацоўнік, а частку - працадаўца і дзяржава. 

Пётр Бельскі (Piotr Bielski) дырэктар дэпартаменту эканамічнага аналізу Santander Bank Polska, запэўнівае, што тым, хто ў бліжэйшы час не плануе выходзіць на пенсію, хвалявацца не варта.

— Людзей, якія на пенсію выйдуць не так хутка, сітуацыя не павінна трывожыць, а насуперак -  новыя акцыі пенсійных фондаў будуць закупацца танней, чым дагэтуль. Існуюць вялікая верагоднасць, што да выхаду на пенсію, біржа забяспечаць добры капітал

Эканаміст дадае, што інвестары пераводзяць частку грошай у аблігацыі, якія лічацца больш бяспечным спосабам інвеставання.

У панядзелак Варшаўская біржа прыпыніла таргі на адну гадзіну - з 15:15 да16:15. Каціроўкі былі часова прыпыненыя, таму што колькасць брокерскіх заказаў з пачатку сесіі была рэкордна высокай, што магло прывесці да парушэння стабільнасці гандлёвай сістэмы. Колькасць здзелак перавысіла сярэдні паказчык больш чым на 300 працэнтаў.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі