Беларуская Служба

П. Усаў: Сямашка выявіў слабасць Беларусі

10.07.2019 10:01
Уладзімір Сямашка заявіў расійскім СМІ, што Беларусь не справіцца без кампенсацыі гэтак званага падатковага манеўру.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў расійскім СМІ, што Беларусь не справіцца без кампенсацыі гэтак званага падатковага манеўру. Гэтыя словы цікавыя ў кантэксце таго, што беларускія ўлады дагэтуль пераконвалі ў адваротным.

П. Усаў: Што цікава, гэтыя словы прагучалі падчас інтэрв’ю беларускага амбасадара Сямашкі расейскаму каналу «Расея 24». Варта нагадаць, што Сямашка нядаўна атрымаў статус віцэ-прэм’ера, адказнага за працэсы інтэграцыі з Расіяй. Яго статус павысіўся. Яго словы азначаюць фактычна паразу ў працэсе перамоваў з Расіяй. Словы Сямашкі перакрэслілі неаднаразовыя заявы Лукашэнкі, што Беларусь вытрымае энергетычныя спрэчкі з Расіяй, падатковы манеўр. Можна сказаць, што Сямашка здрадзіў асноўныя аспекты, звязаныя з глыбокай інтэграцыяй, а Беларусь тут загнаная ў вугал. Масква атрымала асноўныя рычагі эканамічнага ўплыву на Беларусь. Гэтыя рычагі будуць выкарыстаныя ў далейшых перамовах. Беларусі няма чаго супрацпаставіць такому эканамічнаму ціску. Чакаецца, што вырашэнне далейшых напрамкаў інтэграцыі будуць акрэслены падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Валааме.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

ав