Уплыў кансерватыўных сілаў у Славаччыне стаў такім моцным, што аб увядзенні забароны на аднаполыя шлюбы пачалі разважаць у кіроўнай сацыял-дэмакратычнай партыі Smer-SD, піша Gazeta Wyborcza.
Дзясяткі тысяч чалавек цыклічна прымаюць удзел у нацыяналістычным «Маршы жыцця» у Браціславе. Сёлета пратэстоўцы дамагаліся таго, каб улады ўзмацнілі заканадаўства супраць абортаў. У мінулую нядзелю вуліцамі Браціславы прайшло 50 тысяч прыхільнікаў права-кансерватыўных ідэй. Факт уражвае, бо ў сталіцы Славаччыны пражывае ўсяго 400 тысяч чалавек. Галоўным арганізатарам маршу быў мясцовы каталіцкі касцёл.
Цяперака славацкае заканадаўства дазваляе, не падаючы прычыны, спыніць цяжарнасць да 12 тыдня. У выпадку пагрозы для жыцця маці - гэта магчыма зрабіць нават да 24 тыдня.
У маршы, арганізаваным прававернымі каталікамі, таксама прыняла ўдзел неафашысцкая партыя «Нашая Славаччына». Аднак, арганізатары прасілі, каб ніхто з палітыкаў на маршы не з’яўляўся.
У адрозненні ад Чэхіі, у Славаччыне каталіцкі касцёл мае вялікі ўплыў на грамадства. Ужо ў кастрычніку славацкі парламент зоймецца пытанне ўзмацненне заканадаўства супраць абортаў. Пакуль не вядома, як сябе будзе паводзіць сацыял-дэмакратычная партыя Smer-SD, якая з маленькімі перапынкамі кіруе краінай з 2006 года. Нягледзячы на тое, што нядаўна на прэзідэнцкіх выбарах перамагала ліберальны палітык Зузана Чапутава, кансерватызм дамінуе ў масавай свядомасці славакаў, падсумоўваюць аўтары Gazety Wyborczej.
эж