Беларуская Служба

Еўракамісія падтрымала Польшчу і яе план часова прыпыніць прыём заяваў на прытулак

18.10.2024 08:32
Фон дэр Ляен падкрэсліла, што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра здольнасць ЕС абараніць сябе ад гібрыднай атакі.
-   ()             17.10.2024
Прэм’ер-міністр Дональд Туск (с) падчас вітаньня прадстаўнікоў краінаў ЕС перад пачаткам паседжаньня Еўрапейскай рады ў Брусэлі 17.10.2024PAP/Leszek Szymański

«Расія і Беларусь, або любая іншая краіна, не павінны злоўжываць нашымі каштоўнасцямі, у тым ліку правам на прытулак» — заявілі лідары ​​27 краін Еўрасаюза ў высновах учорашняга саміту ў Бруселі.

Еўрапейская рада выказала салідарнасць з Польшчай і іншымі краінамі, якія адчуваюць інструменталізацыю міграцыі.

«Выключныя выклікі патрабуюць адпаведных мер», — чытаем у высновах.

Лідары ​​падкрэслілі сваю рашучасць эфектыўна абараняць знешнія межы ЕС, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі ў адпаведнасці з правам ЕС і міжнародным правам.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Усрула Фон дэр Ляен таксама выказалася пра польскую міграцыйную стратэгію, якая прадугледжвае часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак. Фон дэр Ляен падкрэсліла, што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра здольнасць ЕС абараніць сябе ад гібрыднай атакі.

«Мы можам часова і належным чынам прыпыніць сістэму прадастаўлення прытулку, каб адказаць на гібрыдную атаку», — сказала яна.

IAR/яс