ВПС Ізраіля знішчылі васьміпавярховы жылы дом, паведамляюць ліванскія СМІ. Тэлеканал «Аль-Манар», які належыць «Хезбале», паведаміў, што ў выніку нападу чатыры чалавекі загінулі і 23 атрымалі раненні.
Учора Ізраіль інтэнсіўна бамбіў паўднёвыя прыгарады ліванскай сталіцы. Сярод іншага разбураны 11-павярховы дом. Загінулі як мінімум пяць чалавек.
На працягу апошняга года «Хезбала» і Ізраіль атакуюць адно аднаго. Ліванскія баевікі наносяць авіяўдары на поўначы Ізраіля ў адказ на ізраільскія ваенныя аперацыі ў Сектары Газа.
Ізраіль больш за два месяцы таму ўзмацніў авіяўдары па Бейруце і ўсходнім Ліване. Ён таксама праводзіць наземную аперацыю на поўдні краіны. Афіцыйна мэтай ізраільскіх сіл з'яўляецца знішчэнне ліванскай «Хезбалы».
За год баявых дзеянняў Ізраіль забіў у Ліване не менш за 3500 чалавек, большасць з іх за апошнія два месяцы. З верасня там загінулі больш за 200 дзяцей і больш за 1100 атрымалі раненні. Паводле ацэнак урада Лівана, прыкладна мільён дзвесце тысяч чалавек пакінулі свае дамы. Напады «Хезбалы» на поўнач Ізраіля каштавалі жыццяў больш за сто чалавек, з рэгіёну былі эвакуяваныя прыкладна 60 тысяч жыхароў.
IAR/вх