Беларуская Служба

Дата прыбыцця новых амерыканскіх войскаў пакуль не вызначана

25.09.2019 15:45
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк адказвае на пытанне - калі і куды прыбудзе дадатковая тысяча амерыканскіх салдтат.
Аўдыё
  • Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк адказвае на пытанне - калі і куды прыбудзе дадатковая тысяча амерыканскіх салдтат.
Szymon Szynkowski vel Sęk
Szymon Szynkowski vel SękPR24/AK

Паводле супольнай дэкларацыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа, амерыканскі пастаянны кантынгент паміж Бугам і Одрай павялічыцца амаль на 1 тысяч жаўнераў і дасягне колькасці ў 5,5 тысяч салдат.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк быў госцем двух праграмаў Польскага радыё. Палітык адказваў на пытанні журналістаў, звязаныя з бягучай міжнароднай сітуацыяй.

Адной з галоўных тэмаў размовы стала нядаўняе дасягненне польскай дыпламатыі, а менавіта павелічэнне амерыканскага пастаяннага вайсковага кантынгенту ў Польшчы. Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк адказвае на пытанне калі і куды прыбудзе дадатковая тысяча амерыканскіх салдтат.

-Гэта адбудзецца не раней чым параз месяцы, а магчыма і праз гады. Гэты працяглы час выкліканы тым, што неабходна падрыхтаваць адпаведную інфраструктуру, каб амерыканскія жаўнеры маглі эфектыўна несці сваю службу. Будзе створана камандаванне дывізіі. Магу пахваліцца прыватным задавальненнем, бо камандаванне паўстане ў маім родным горадзе, у Познані. Апроч гэтага з’явіцца база танкавых войскаў, трэба вырашаць лагістычныя пытанні. Пакуль у супольным пагадненні пералічаныя шэсць месцаў дыслакацыі, але на самой справе іх будзе яшчэ болей. Амерыканскія войскі з’явяцца там пасля таго, як будзе разбудаваная адпаведная інфраструктура.

Інфраструктура, пра якую гаварыў палітык, будзе створаная на сродкі, як Злучаных Штатаў, так і Польшчы. Пакуль застаюцца невядомымі дакладныя сумы, якія будуць накіраваныя на разбудову вайсковай інфраструктуры. Зараз польскі і амерыканскі бакі вядуць актыўныя перамовы на гэты конт. Цяперака занадта рана казаць пра прапорцыю падзелу выдаткаў на гэтыя мэты.

Нягледзячы на тое, што «янкіз» паболее толькі на адну тысячу, намеснік міністра замежных спраў Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк перакананы ў тым, што Польшча гэткі значна павялічвае свой абарончы патэнцыял.

-Па-першае мы робім гэта, мадэрнізуючы ўласную армію. Яна мае адпавядаць на сучасныя выклікі. Па-другое, мы ўшчыльняем хаўрусніцкія адносіны і павялічваем прысутнасць саюзнай арміі на нашай тэрыторыі. Дадзеныя крокі прадыктаваныя сённяшняй геапалітычнай сітуацыяй, якая дынамічна змяняецца. Мы не мае аніякага права не заўважаць гэтага. Мы павінны адпаведным чынам узмацняць свой абарончы патэнцыял. З аднаго боку - абарончыя матывы. З іншага боку - сваёй моцаю мы павінны адпужваць патэнцыйнага агрэсара. Менавіта зараз гэта і адбываецца. Дэкларацыя, якую падпісалі прэзідэнты Дуда і Трамп, павялічвае сталую прысутнасць амерыканскіх салдат у Польшчы, гэта гістарычны дакумент.

У сітуацыі павелічэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы, застаецца спадзявацца на тое, што Расія не адкажа аналагічным крокам, толькі ўжо на беларускай зямлі.

Слухайце аўдыё

PR/IAR/эж