Працягваецца напружанне паміж Турцыяй і ЗША. Гісторыя пагаршэння адносін паміж Анкарой і Вашынгтонам пачалася некалькі гадоў таму, калі Турцыя, якая з’яўляецца членам НАТА, вырашыла купіць расійскія зенітныя ракетныя сістэмы С-400.
Пару тыдня таму Анкара пачала ваенную аперацыю супраць сірыйскіх курдаў, якія былі саюзнікамі ЗША з барацьбе з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».
А літаральна некалькі гадзін таму СМІ паведамілі, што даволі востры ліст, які Дональд Трамп напісаў прэзідэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану, кіраўнік Турцыі выкінуў у сметніцу. Пра генезіс амерыканска-турэцкага напружання расказвае аглядальнік, спецыяліст па вайсковых пытаннях і пытаннях бяспекі Аляксандр Алесін.
Паводле эксперта, цяпер Турцыя разам з Расіяй «дружыць» супраць ЗША, паколькі гэта ёй выгадна з геапалітычнага пункту гледжання. Увогуле, паводле Алесіна, Анкара рызыкуе трапіць у немалую залежнасць ад Масквы, паколькі ўсё больш залежыць ад Расеі ў эканамічным плане – і не толькі ад патоку расійскіх турыстаў, але і ад паставак сельгаспрадукцыі.
«ЗША і ЕС баяцца моцна ціснуць на Турцыю, таму што з другога боку з шырока раскінутымі рукамі, праўда, з цэглай за спіной, чакае яе Расія», – канстатуе Аляксандр Алесін. З ім размаўляе Валеры Саўко.
поўная размова – слухайце аўдыёфайл