Беларуская Служба

Продаж мухамораў хочуць забараніць, бо імкліва расце попыт на іх

20.10.2024 16:37
У Польшчы хочуць забараніць продаж мухамораў, бо імкліва расце попыт на іх.  
.
.pixabay.com/domena publiczna

На пачатку лістапада будзе забаронены продаж мухамораў, якія ўтрымліваюць небяспечныя для жыцця рэчывы, пра гэта паведаміў у эфіры Radio ZET галоўны санітарны інспектар Павал Гжэсёўскі.

Людзі купляюць чырвоныя мухаморы праз інтэрнэт. Аднак спецыялісты папярэджваюць, што рэчывы, якія змяшчаюцца ў гэтых грыбах, выклікаюць моцную залежнасць. З'едзены ў занадта вялікіх колькасцях мухамор можа прывесці нават да смерці.

Цяпер няма нарматыўных актаў, якія б забаранялі продаж мухамораў, але чакаецца, што ў лістападзе такія забароны з'явяцца.

Псіхаактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў гэтых грыбах, павінны быць уключаны ў спіс забароненых рэчываў. Як заявіў у інтэрв'ю Павал Гжэсёўскі, цяпер прадаўцы «дзейнічаюць у юрыдычным прабеле, ім не могуць быць прад’яўленыя абвінавачанні».

Спажыванне чырвонага мухамора звязана з рызыкай атручвання. Яго сімптомы ўключаюць, сярод іншага стомленасць, прасторавыя, візуальныя парушэнні, дэзарыентацыю ў часе.  Дадаткова з'яўляецца сухасць у роце, пашырэнне зрэнак і патлівасць. Некаторыя людзі таксама могуць адчуваць праблемы з страваваннем.

Прыкладна праз 2 гадзіны чалавек апускаецца ў глыбокі сон, які нагадвае кому. Ёсць падазрэнні, што працяглае ўжыванне гэтых грыбоў можа аказаць негатыўны ўплыў на мозг.


Radio ZET/вх