Беларуская Служба

Талькміцка – малы гарадок на Віслінскім заліве з велізарным турыстычным патэнцыялам (FOTA)

18.10.2024 15:01
Тут можна ўбачыць традыцыйныя рыбацкія катары ў порце, купіць свежую рыбу і адправіцца ў рэйс па Віслінскім заліве.
Аўдыё
       .
Рынкавая плошча ў гарадку Такльміцка з касцёлам св. Якуба АпосталаЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Талькміцка (Tolkmicko) - мястэчка, размешчанае на беразе Віслінскага заліва. Хоць, гэта невялікі гарадок, тым не менш, ён без праблем зачароўвае турыстаў сваёй атмасферай, прыгожым распалажэннем і шматлікімі помнікамі гісторыі, як у самім горадзе, так і ў непасрэдным суседстве.

Дарэчы з-за свайго распалажэння – паміж водамі Віслінскага заліва і цудоўнымі лясамі Эльблёнгскага плато – Талькміцка распараджаецца ўсімі неабходнымі ўмовамі, дзеля таго, каб стаць папулярным месцам адпачынку для ўсіх, хто любіць цішыню, прыроду і няспешны рытм жыцця – гэтак званы «slow life».

Рынкавая плошча ў гарадку Такльміцка з касцёлам св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Рынкавая плошча ў гарадку Такльміцка з касцёлам св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Гісторыя Талькміцка сягае ранняга жалезнага веку (каля 650-400 гг. да н.э.). Менавіта гэтым перыядам датуюцца сляды чатырох апорных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі мясцовай  гміны, нагадвае мэр Талькміцка Юзаф Антоні Замойцін (Józef Antoni Zamojcin):

- На падставе гістарычных крыніц мы ведаем, што Талькміцка атрымала гарадскія правы ў 1296 годзе на аснове Кульмскага (таксама Хелмскага) права. На жаль, гэты першы акт да нашага часу не захавалася. Наступныя датуюцца ўжо пачаткам XIV стагоддзя. Горад на беразе Віслінскага заліва заснавалі тэўтонцы. Раней гэтыя тэрыторыі былі заселены прусамі, якіх, у 1233-1283 гадах, заваяваў Тэўтонскі ордэн. Пасля заканчэння Трынаццацігадовай вайны ў 1466 годзе Талькміцка ўвайшло ў склад Польшчы (Каралеўская Прусія - рэд.) і заставалася ў ім да 1772 года, то бок да першага падзелу Польшчы, калі ўвесь рэгіён увайшло ў склад Прускага каралеўства. На самой справе Талькміцка вярнулася ў Польшчы толькі ў 1945 годзе, а гэта было звязанае з прайграным плебісцытам на Вармі, Мазурах і Павiслі ў 1920 годзе.

Kасцёл св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Kасцёл св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Калі гаворка ідзе пра пераломныя моманты ў гісторыі горада, то такім, паводле мэра, было будаўніцтва мясцовага касцёла святога Якуба Апостала - гэта адзін з найпрыгажэйшых помнікаў горада:

- Першая драўляная святыня была пабудаваная яшчэ ў XIII стагоддзі. Касцёл некалькі разоў быў знішчаны, а затым адноўлены. Пасля двух пажараў, апошні з якіх адбыўся ў 1767 годзе, святыня канчаткова была адноўлена ў 1900 годзе ў цяперашняй форме.

Kасцёл св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Kасцёл св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Унутры касцёла захавалася шмат каштоўных помнікаў сакральнага мастацтва. Перад храмам варта звярнуць увагу на дзве каштоўныя скульптуры з XVIII стагоддзя, аўтарства Кшыштафа Пэрвангера (Krzysztof Perwanger) – скульптара і, у прыватнасці, ранейшага мэра Талькміцка. Касцёл, які дамінуе на маляўнічай рынкавай плошчы, гэта не адзіныя помнікі ў Талькміцку:

- Гэта таксама ўнесеная ў рэгістр помнікаў гарадская планіроўка, будынкі з ХІХ-ХХ стагоддзяў. Варта таксама ўспомніць пра крыху забытую чатырохгранную вежу - адзіны захаваны элементы старых гарадскіх умацаванняў, якія калісьці акружалі горад. Да нашых часоў з пяці захавалася толькі адна, згаданая вежа.

Kасцёл св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Kасцёл св. Якуба Апостала. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Варта таксама паглядзець былы пратэстанцкі касцёл, зараз гэта святыня Польска-каталіцкай парафіі.

Cвятыня Польска-каталіцкай парафіі ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Cвятыня Польска-каталіцкай парафіі ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У цэнтральнай частцы горада знаходзіцца будынак ратушы, дзе таксама размяшчаецца турыстычная інфармацыя і Краязнаўчы музей. З назіральнай вежы, якая прымыкае да ратушы, адкрываецца выдатная панарама гарадка і Віслінскага залівa.

Рынкавая плошча ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Рынкавая плошча ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Яшчэ адной славутасцю Талькміцка з'яўляецца рыбацкі порт - самы вялікі порт Віслінскага залівa, гісторыя якога сягае 1862-1883 гадоў:

- Зараз порт у Талькміцку выконвае тры асноўныя функцыі. Першая – гэта надалей рыбацкі порт. Аднак зараз з 60 катараў з часоў яго росквіту, засталося толькі сем. Другая функцыя, гэта порт для турыстычных і спартыўных плаўсродкаў – рознага роду паруснікаў іг.д., якія плаваюць па заліве. Трэцяя функцыя, гэта марскі транспарт. З Такльміцка можна адправіцца ў Крыніцу Морскую, Формбарк і наогул у турыстычны рэйс па Віслінскім заліве.

Рынкавая плошча ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Рынкавая плошча ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У 1899 годзе было завершана будаўніцтва чыгункі са станцыяй у Талькміцку. Зараз гэта турыстычная прываблівасць:

- Зараз гэта Надзаліўная дрызінная чыгунка. Цягнікі тут даўно ўжо не ходзяць. Яна выкарыстоўвае веладызіны, пры дапамозе якіх можна палюбавацца гэтым маляўнічым шляхам. Нагадваю надзаліўная чыгунка наогул служыла краявідным мэтам, то бок перавозцы турыстаў на невялікай хуткасці – да 50 кіламетраў у гадзіну. Гэта з мэтай паказаць прываблівасці, як з боку Віслінскага залівa, так і Эльблёнгскага плато – з другога.

Школа ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Школа ў гарадку Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Падчас Другой сусветнай вайны Талькміцка моцна пацярпела. Палова жыхароў з’ехала з гарадка ў канцы вайны. Пасляваенная гісторыя - гэта павольнае аднаўленне горада, які так і не вярнуў сваёй былой славы. Зараз Талькміцка бачыць свой шанец у развіцці турызму, кажа мэр горада Юзаф Антоні Замойцін:

- Сёння трэба зрабіць акцэнт на развіцці гасцявых дамоў і аб'ектаў грамадскага харчавання, якія б дазволілі нам затрымаць турыстаў, даўжэй чым на адзін дзень. Талькміцка – гэта дасканалая адпраўная база на Балтыйскую касу, у Фромбарк, Бранева, Кадыны, Сухач, Эльблёнг, Мальбарк, гарады ўзбярэжжа Балтыкі, Ольштын, Эльблёгнскі канал іг.д. Размяшчэнне Талькміцка вызначае яго турыстычны патэнцыял.

Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Нягледзячы на ​​тое, што пляж у Талькміцку нельга параўнаць з пляжамі на адкрытым моры, то ў яго ёсць свае перавагі: тут няма шматтысячных натоўпаў, як на непадалёкім Балтыйскім моры. Мэр горада запэўнівае, што Талькміцка – гэта дасканалае месца для адпачынак практычна круглы год:

- Мы запрашаем усіх, хто любіць прыроду. Таксама актыўныя асобы – як спартоўцаў, так і аматараў, у тым ліку водных відаў спорту. Гэта таксама адпаведнае месца для асобаў, якія цэняць спакой і цішыню. Тут можна хадзіць у грыбы, якіх у навакольных лясах Эльблёнгскага плато сапраўднае багацце.

Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Праз Талькміцка праходзіць адзін з веласіпедных маршрутаў Green Velo. Гаворка ідзе пра сцежку «Святы камень». Ландшафтны парк Эльблёнгскага плато разам з турыстычнымі сцежкамі, якія вядуць праз яго тэрыторыю, з'яўляецца прывабнасцю ў асноўным для аматараў пешых прагулак.

Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Пабываючы ў Талькміцку варта ўбачыць таксама „Святы камень”  - велізарны валун, які ляжыць у водах Віслінскага заліва паміж Талькміцкам і Фромбаркам. Верагодна, у мінулым язычнікі-прусы выкарыстоўвалі яго для ахвяраванняў. Сёння гэта помнік нежывой прыроды.

Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Такльміцка. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Таксама варта адправіцца ў Кадыны(Kadyny), каб пабачыць фальварк, які быў уласнасцю германскага імператара, у тым ліку комплекс сядзібных будынкаў з барочным палацам.

Анна Задрожна

 

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Sokół 1000 - адзін з самых прыгожых экспанатаў на Выставе рэтраматацыклаў у Драгічыне (ФОТА)

11.10.2024 14:56
Тут можна паглядзець, вядомыя маркі матацыклаў з Савецкага Саюза, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, Даніі, Вялікабрытаніі, Чэхаславакіi і іншых краін.

Нажніцы для стрыжкі авечак і каляровая папера – гэтага курпам хапае, каб стварыць неверагодны шэдэўр (ФОТА)

17.10.2024 07:54
«Лелюя»: традыцыйная выцінанка з польскага рэгіёну Зялёныя Курпы - сімвал першага Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны.