Беларуская Служба

Германія перапраўляе замежнікаў без адпаведных дакументаў у Польшчу — большасць з іх расіяне

20.10.2024 13:38
Да канца верасня з Германіі ў Польшчу былі перапраўленыя 570 замежнікаў.
- . .
Польска-нямецкая мяжа. Ілюстрацыя.Фота: Mike Mareen / Shutterstock.com

З пачатку года да канца верасня з Германіі ў Польшчу на падставе пагадненняў аб рэадмісіі і Дублінскага пагаднення III было перададзена агулам 570 замежнікаў. Большасць з іх — грамадзяне Расіі, паведаміў прэс-сакратар Памежнай службы падпалкоўнік Анджэй Юзвяк.

Дадзеныя польскай Памежнай службы паказваюць, што з 1 студзеня па 30 верасня бягучага года з Германіі ў Польшчу было перададзена агулам 570 замежнікаў — большасць з іх грамадзяне Расіі — на падставе пагадненняў аб рэадмісіі і Дублінскага пагаднення III. У 2023 годзе такіх перадач было больш за 900. Для параўнання, годам раней было перададзена больш за 600 замежнікаў, з якіх найбольшую групу складалі грамадзяне Грузіі.

Як паведамляе сайт штодзённіка «Welt», які спасылаецца на дадзеныя федэральнай паліцыі, у перыяд з кастрычніка 2023 года да канца жніўня 2024 года падчас праверак на мяжы з Польшчай у Брандэнбургу было выяўлена больш за 10 тысяч несанкцыянаваных пераходаў мяжы, 5,1 тысячы чалавек былі развернутыя на мяжы.

Замежнікаў перадаюць у Польшчу паводле рэадмісіі і іншых пагадненьняў і дамоўленасьцяў, у тым ліку г.зв Пагадненне Дублін III, г.зн. у адпаведнасці з Рэгламентам Еўрапейскага парламента і Савета ад 2013 г. аб устанаўленні крытэрыяў і механізмаў для вызначэння дзяржавы-члена, адказнай за разгляд заявы аб міжнароднай абароне, пададзенай грамадзянінам трэцяй краіны або асобай без грамадзянства.

Згодна з гэтымі правіламі, Польшча абавязана дапускаць на сваю тэрыторыю замежнікаў з іншых дзяржаў-членаў. Гэтыя правілы вызначаюць, якая краіна ЕС адказная за разгляд хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку, прымяняючы пры гэтым прынцып указання краіны першага ўезду.

З моманту ўзмацнення міграцыйнага ціску на польска-беларускую мяжу павялічылася колькасць перапраўленых у Польшчу замежнікаў. Як неаднаразова паведамлялі службы, краінай, адкуль вяртаюць больш за ўсё замежнікаў, з'яўляецца Германія.

Нямецкі ўрад увёў стацыянарныя кантрольныя пункты на мяжы з Польшчай, СМІ паведамлялі аб інцыдэнтах, калі нямецкая паліцыя нібыта завозіла мігрантаў у Польшчу і пакідала іх на польскім баку.

PAP/вх