Ісламская дзяржава нікуды не збіраецца знікаць. Артыкул з такой назвай друкуе Dziennik Gazeta Prawna. ІД не кантралюе ўжо ніякай тэрыторыі. Яе рады прарадзелі, на яе палюе палова свету, яе лідара забілі. Але памыляецца той, хто скрэсліў Ісламскую дзяржаву.
Пра гэта дасканала ведаюць жыхары ўсходняй Сірыі. Там ІД не дае пра сябе забыць, хоць яе баевікі былі выцесненыя з апошніх мясцовасцяў у першай палове гэтага году, а большасць з іх была схопленая.
Нягледзячы на гэта тэрарыстычная арганізацыя надалей мае на волі сваіх прыхільнікаў, а магчыма нават ня схопленых баевікоў. На наступны дзень пасля інфармацыі аб забойстве лідара ІД нехта параскідваў у ваколіцах Дэйр-эз-Зору, аднаго з гарадоў у рэгіёне, улёткі, у якіх былі пагрозы смерцю ўсім, хто супрацоўнічае з курдамі.
Гэта можа сведчыць аб тым, што хоць амерыканцы і забілі лідара ІД, то гэта не азначала смяротнага ўдару для цэлай арганізацыі. Варта ў гэтым кантэксце памятаць пра навучку з палявання на Усама бін Ладэна, якое працягвалася дзесяць гадоў: Аль-Каіда надалей існуе і някепска спраўляецца. З часу смерці лідара ёй удалося арганізаваць салідныя прыстанішчы ў Самалі, Сірыі і Іраку. Апошняе з іх пераўтварылася ў Ісламскую дзяржаву.
ав