Беларуская Служба

Лукашэнку не ўдалося атрымаць карысныя ўмовы паставак газу і нафты ў Расіі

10.02.2020 13:11
Суровыя ўмовы, якія Масква прадыктавала Мінску, сведчаць пра тое, што Мінск надалей не пагаджаецца на ўмовы паглыбленай інтэграцыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/63ru78

Прэзідэнту Лукашэнку не ўдалося атрымаць карысныя ўмовы паставак газу і нафты ў Расіі – піша Міхал Патоцкі ў Dziennik Gazeta Prawna. У гэтым годзе расійскі газ Беларусь будзе купляць па 127 долараў за тысячу кубаметраў, як у мінулым годзе. Гэта менш, чым расіяне прапанавалі ў снежні, але Лукашэнка разлічваў на большыя саступкі.

У сваю чаргу ў справе нафты беларускі прэзідэнт не дабіўся поспеху. У Сочы вырашана, што за нафту Мінск будзе плаціць па рынкавых цэнах. Атрымліваецца, што на Маскве не зрабілі ўражання пакупка Беларуссю нарвежскай нафты, ані заявы, што амерыканца гатовыя ў 100% забяспечыць краіну нафтай.

Суровыя ўмовы, якія Масква прадыктавала Мінску, сведчаць пра тое, што Мінск надалей не пагаджаецца на ўмовы паглыбленай інтэграцыі. – Калі льготаў няма, то гэта можа азначаць, што Лукашэнка зноў упёрся і надалей не плануе, як выказаўся пасля ўльтыматуму Мядзведзева, аддаваць суверэнітэт за бочку нафты, – гаворыць палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Дзмітры Козак, дарадчык Пуціна па пытаннях адносін з Беларуссю, адзначыў, што бакі дамовіліся прадоўжыць кансультацыі на ўзроўні ўрадаў і міністэрстваў.

Беларусь апынулася ў складаных умовах. Паніжаная канкурэнтаздольнасць нафтавых прадуктаў на замежных рынках і складанасці ў пастаўках нафты адбіваюцца на стане гаспадаркі. У гэтым годзе, паводле МВФ, беларуская эканоміка ледзь пазбегне запаволення, застаючыся адной з самых павольна развіваючыхся гаспадарак Еўропы. У сваю чаргу Расія значна павялічыла аб’ём экспарту нафты, абмінаючы Беларусь.

Чаканні Крамля ў дачыненні да Лукашэнкі добра апісаў расійскі палітолаг Уладзімір Жырын: – Калі вы хочаце цэн як для Смаленскай вобласці, то прашу аддацца пад кіраўніцтва Масквы.

ав