Беларуская Служба

Польскія навукоўцы распрацавалі чыпсы з мясам карпа

21.11.2024 19:01
«Карпёкі» ўтрымліваюць  карысныя ненасычаныя тлустыя кіслоты.
Польскія чыпсы «Карпёкі» Foto: Shutterstock & Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny

Чыпсы з мясам карпа распрацавалі навукоўцы з Заходнепаморскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Шчэціне.

Чыпсы ўжо маюць сваю назву і шмат пераваг - кажа прэс-сакратар шчэцінскага ВНУ Эмілія Куява.

 — «Карпёкі» смачныя, хрумсткія і ,перш за ўсё, карысныя, а спіс складнікаў невялікі: мяса карпа, крухмал, але не бульбяны а тапіёка, каб чыпсы не трэскаліся падчас смажэння і павялічвалі свой аб'ём, таксама перац, соль ды крыху цукру.

Карп мае менш калорый, чым бульба, і больш бялку. «Карпёкі» таксама ўтрымліваюць менш, чым бульбяныя чыпсы, солі, вугляводаў і тлушчу,  - у тым ліку небяспечных для здароўя насычаных тлушчаў SFA.

«Карпёкі» ўтрымліваюць  карысныя ненасычаныя тлустыя кіслоты.

Рэцэпт польскіх чыпсаў распрацавалі  праф. Гжэгаж Такарчык і праф. Гжэгаж Бянкевіч з факультэта харчовай навукі і рыбалоўства Заходнепаморскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Шчэціне.

IAR/яс