Вада для Крыму з’яўляецца палітычнай праблемай, аб чым піша выданне Dziennik. Праз шэсць гадоў пасля анексіі крымскай тэматыкі амаль няма не толькі ў міжнародных адносінах, але нават на апошніх палосах газет. Аднак важныя пытанні застаюцца. Напрыклад, дэфіцыт пітной вады на паўвостраве. Вада далей з’яўляецца важнейшай праблемай акупацыйных уладаў. Гэта паказвае, што, у адрозненні ад палітычнай інтэграцыі Крыму з Расіяй, інтэграцыя ў іншых галінах прабуксоўвае.
Да 2014 года пітную ваду ў Крым дастаўляў Паўночнакрымскі канал – штучная водная артэрыя, збудаваная ў часы Савецкага Саюза. Калі Крым перайшоў у рукі Расіі, Кіеў перакрыў пастаўкі, будуючы плаціну. У выніку зямля пачала высыхаць, гадоўля некаторых культур, напрыклад, рысу, стала немагчымай, а з вёсак паўночнага Крыму сталі з’язджаць жыхары.
Кіеў не згаджаецца ўзнавіць пастаўкі пітной вады. Улады Украіны, між іншым, баяцца, што падпісанне такой дамовы магло б быць успрынята як прызнанне Кіевам status quo на Крыме. Складваецца ўражанне, што ў Кіеве пра Крым забылі. Праўда, у лютым улады заявілі, што да канца года яны падрыхтуюць дзяржаўны дакумент пад назваю «Стратэгія дэакупацыі Крыму». Каб толькі рэкамендацыі ў дакуменце былі больш рэалістычныя, чым яго назоў, – падсумоўвае аўтар.
Тадэвуш Іваньскі, Цэнтр усходніх даследаванняў імя Марэка Карпа/нг