Цэнтрысцкая Gazeta Wyborcza піша пра цікавую гісторыю, якая здарылася з сенатарам права-цэнтрыскай партыі «Грамадзянская платформа» Рышардам Свільскім. «Вяртаюся з працы, а разам са мной у цягніку прэзідэнт Ісландыі», – напісаў сенатар у «Фэйсбуку» і апублікаваў здымкі. І сапраўды, на фота бачна прэзідэнта астраўной краіны Гвюдні Торласіюса Ёўханесана.
Кіраўнік Ісландыі прыляцеў з афіцыйным візітам у Варшаву. Пасля варшаўскай часткі візіта Ёўханесан накіраваўся ў Гданьск, дзе была запланаваная другая частка. Аказалася, што ў балтыйскі горад прэзідэнт накіраваўся на цягніку як звычайны пасажыр! Дакладней, як звычайныя пасажыры, бо з кіраўніком Ісландыі была яго жонка. На фота можна ўбачыць ісландскага кіраўніка, як ён працуе на ноўтбуку, праходзіць па калідоры вагона альбо самастойна здымае багаж з паліцы. Прычым аховы ў цягніку нідзе не было бачна, паведамляе Gazeta Wyborcza.
вс
Гвюдні Торласіюс Ёўханесан у цягніку, фота: screen/Facebook/Ryszard Świlski