Паасобныя федэрацыі пачалі заяўляць пра свой няўдзел. Да МАК звярнуліся з падобным заклікам і польскія спартоўцы.
Сёлета ў Токіа павінны адбыцца Летнія алімпійскія гульні. Спаборніцтвы зарланаваныя 24 ліпеня па 9 жніўня. Аднак эпідэмія каранавіруса, якая цяпер шырыцца па свеце паставіла гэты тэрмін пад сумнеў. Гучаць галасы пра неабходнасць пераносу даты турніру на наступны год. З такім заклікам выступілі Алімпійскія камітэты Францыі, Калумбіі, Бразіліі ды Харватыі.
Больш за тое, на днях Нацыянальны алімпійскі камітэт Канады прыняў рашэнне не адпраўляць сваіх спартсменаў на летнія Алімпійскія гульні ў Токіо з-за пандэміі каранавіруса.
Падобнае рашэнне прыняў і Нацыянальны алімпійскі камітэт Аўстраліі.
Пакуль МАК працягвае заяўляць, што запланаваны тэрмін будзе ўтрыманы і заклікаў спартоўцаў працягваць падрыхтоўку, сказаў старшыня МАК Томас Бах.
- МАК верыць у поспех Алімпійскіх гульняў у Токіа 2020-га года. Абапаріючыся на інфармацыю ад арганізацыйнага камітэта, уладаў Токіа, ураду Японіі ды Міжнароднай арганізацыі здароўя мы перакананыя ў паспяховасці сёлетніх Алімпійскіх гульняў.
Да ліку тых, хто выступае за перанос гульняў на восень далучыўся і Нацыянальны алімпійскі камітэт Польшчы (ПАК). Польскія спартоўцы заклікалі міжнародную федэрацыю як мага хутчэй прыняць рашэнне пра перанос гульняў на пазнейшы тэрмін у звязку з увядзеннем ў Польшчы стану эпідэміі ды растучай колькасцю заражаных вірусам COVID 19. Польскія спартоўцы маюць абмежаваныя магчымасці, каб трэніравацца, гаворыцца ў заяве.
Кіраўнік польскай алімпійскай місіі Марцін Новак дадаў, што перанос гульняў на кастрычнік цалкам магчымы.
- Перанос гульняў ды вызначэнне новай даты на сёння немагчыма прагназаваць. Але дынаміка падзей у свеце змусіць МАК да змены рашэння. Ці восенню можна было б правесці гульні? Я ў гэтым перакананы. Надвор'е для нас еўрапейцаў было б яшчэ лепшым, бо лета ў Японіі вельмі цяжка трываць. Дастаткова згадаць Алімпійскія гульні ў Токіа ў 1964 годзе. Яны пачаліся 10 кастрычніка, цырымоній адкрыцця з удзелам імператара Японіі. Доўжыліся 14 дзён і былі выдатнымі гульнямі. Таму тэарытычна гэта магчыма тэрмін.
Гэта найбольш аптымальны час, каб правесці спаборніцтвы, перакананы спартовец.
- Ніхто сёння ня можа сказаць, які тэрмін рэальны ў звязку з крызісам, які шырыцца па свеце. Гэта будзе галоўны вызначальнік. Перанос гульняў – гэта праблема, але не асноўная. Галоўнае, каб спартоўцы маглі туды паехаць без пагрозы для здароўя, паехаць туды падрыхтаванымі, прайсці кваліфікацыйны адбор. Яшчэ ня ўсё праз гэта прайшлі.
Пазіцыю ПАК падтрымлівае і Міністэрства спорту Польшчы. Галоўны прыярытэт цяпер для Польшчы – гэта здароўе спартоўцаў, распавяла Польскаму радыё міністар спорту Польшчы Данута Дмоўска-Анджэюк.
- Цяпер мы ў першую чаргу клапоцімся пра здароўе: спартоўцаў, трэнераў, асістэнтаў. Склалася вельмі цяжкая сітуацыя. Невядома, ці ўвогуле Алімпіяда адбудзецца, каранавірус усё змяніў, таму мы ўсе высілкі кіруем на дапамогу спартоўцам.
Міжнародны алімпійскі камітэт узяў чатыры тыдні на прыняццё канчатковага рашэння. У адмысловай заяве МАК паведаміў, што гульні не адмяняюцца. Магчымы толькі перанос. Новыя даты невядомыя. Гішпанскае радыё Cadena Ser паведаміла, што разглядаюцца тры тэрміны: лістапад 2020, лета 2021 ды лета 2022.
Юры Ліхтаровіч