Розныя ізаляцыйныя меры ўводзяцца ня толькі, каб спыніць распаўсюд віруса, але і для супакаення настрояў і прадухілення панікі. Беларусь ня можа сабе дазволіць глыбокую ізаляцыю па эканамічных прычынах, мяркуе эксперт.
У Беларусі шырацца звароты грамадзян да ўладаў, у першую чаргу лекараў ды настаўнікаў. Яны патрабуюць ад уладаў больш дзейсных захадаў па змаганні з каранавірусам, у першую чаргу закрыцьця межаў Беларусі. З такім зваротам выступіў 56-гадовы медык Аляксандар Лобан з Гародні.
Настаўнік Андрэй Грыгорʼеў зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра адукацыі з просьбай увесьці каранцін.
Улады пакуль не прыслухоўваюцца да такіх галасоў, сістэма адукацыі ў Беларусі працуе ў звычайным рэжыме, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Міністэрства аховы здароўя кажа, што сытуацыя ў краіне «стабільная ды кантраляваная».
Гэткі падыход задаецца з самага верху. Беларускі кіраўнік ня раз заяўляў, што пагроза каранавіруса перабольшана медыямі, маўляў людзі проста хварэюць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.
Мы папрасілі пракаментаваць беларускі падыход, палітолага Сяргея Богдана з Берліна, у святле таго, што адбываецца ў Еўропе ды іншых краінах СНД.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыё файл