Беларуская Служба

Польшча трымае шчыт, ці ляжыць на ім?

30.03.2020 12:12
«Антыкрызісны шчыт» прадугледжвае жудаснае па маштабе ўмяшанне дзяржавы ў рынак.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/Leszek Szymański

Польскія палітыкі працягваюць зацята змагацца адзін з адным так, быццам бы самае галоўнае зараз – гэта прэзідэнцкія выбары 10 траўня. Яны не зважаюць на небывалую заразу, якая паволі але ўпэўнена падбіраецца да Польшчы, піша газета Rzeczpospolita.

Самай крытычнай з’яўляецца першая частка крызісу – калі стануць заводы і фабрыкі, паслугі будць не запатрабаванымі. Эксперты папярэджваюць – будучы крызіс будзе адрознівацца ад папярэдняга. У людзей будуць грошы, напрыклад дапамога ад дзяржавы, але ўжо не будзе на што іх выдаткоўваць – маем класічны рэцэпт для імклівай інфляцыі.

Урад пра гэта ведае і думае. «Антыкрызісны шчыт» прадугледжвае жудаснае па маштабе ўмяшанне дзяржавы ў рынак. Паводле новых законаў, урад можа вызначаць максімальныя кошты на тавары і паслугі, вызначаць аб’ём іх вытворчасці. Паўстануць спрыяльныя ўмовы для чорнага рынку, які старшыя людзі добра помняць з часоў «развітага сацыялізму».

У пытанні падаткаў урад ужо не такі смелы. Там аддаюць перавагу перасоўванню тэрмінаў іх спагнання, а не прынамсі часовай адмене або іх змяншэнні. Таксама ўрадоўцы не вызначыліся, што яны будуць рабдіць з працоўнымі месцамі: цягнуць далей, пакідаючы, ці ўсё ж такі скарачаць.

«Антыкрызісны шчыт» разлічаны на першую хвалю крызісу. «Шчыт» напэўна трэба будзе латаць ужо ў бліжэйшай будучыні. Урад павінен вялікую ўвагу надаць грамадскаму дыялогу, у крызісныя часы менавіта ён можа быць лекам на многія праблемы. Пакуль урад «Права і справядлівасці» наадварот рыхтуецца да падаўлення гэтага дыялогу. Пра сістэмныя хібы польскага «антыкрызіснага шчыту» пісала Rzeczpospolita.

эж