Беларуская Служба

Еўразвяз як заўжды спазняецца

30.03.2020 14:13
Клапатлівасць ЕЗ аб долі Македоніі прыкметна ўзрасла пасля красамоўных захадаў прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча.
Kiedy Macedonia Północna rozpocznie negocjacje członkowskie z Unią Europejską? Co z Albanią?
Kiedy Macedonia Północna rozpocznie negocjacje członkowskie z Unią Europejską? Co z Albanią?PAP/EPA/NAKE BATEV

Нягледзячы на эпідэмію каранавіруса для Паўночнай Македоніі мінулы тыдзень быў неблагі. Спачатку прэзідэнт гэтай балканскай краіны Стэва Пэндароўскі падпісаў дакумент аб уступленні ў НАТА, а потым Еўрапейскі Звяз пастанавіў пачаць перамовы аб далучэнні Македоніі і Албаніі да супольнасці, піша кансерватыўны тыднёвік Sieci.

Брусель адважыўся на гэты крок перад абліччам узмацнення ўплыву Масквы і Пекіна на гэты дагэтуль нестабільны рэгіён Балканаў. Клапатлівасць ЕЗ аб долі Македоніі прыкметна ўзрасла пасля красамоўных захадаў прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча.

Сербскі лідар раскрытыкаваў Еўразвяз за бяздзейнасць падчас пандэміі каранавіруса і звярнуўся па дапамогу ў Кітай. Паднябесная адразу падала сербскаму народу братэрскую руку. Такі крок Вучыча быў адназначна ўспрыняты, як істотнае аддаленне ад Захаду. Брусельскія бюракраты перапужаліся, што на падобныя крокі можа адважыцца і Паўночнай Македоніі – адсюль доўгачаканае рашэнне аба пачатку перамоваў.

Гэтыя перасцярогі абгрунтаваныя, пераконваюць у выданні Sieci. Галоўнай перашкодай на шляху еўраатлантычнай інтэграцыі Македоніі былі спрэчкі з Грэцыяй. Нягледзячы на тое, што Македонія пагадзілася пайсці на саступкі «разбэшчанаму пястуну Еўропы» (менавіта так у Скоп’е называюць Грэцыю), Афіны не спынілі высоўваць новыя патрабаванні да свайго паўночнага суседа. Тым разам грэкі патрабуюць знесці помнік Аляксандра Македонскага, які стаіць на цэнтральнай плошчы Скоп'е.

Таксама Паўночная Македонія, пачынаючы з 2001 года знаходзіцца ў стане палітычнай нестабільнасці, абцяжаранай карупцыяй. Вайна з албанскімі сепаратыстамі даўно завершылася, але яе палітычныя наступствы адчуваюцца дагэтуль. Толькі час пакажа, ці перамовы з Еўрапейскім Звязам будуць паспяховыя. Аднак не выключана, што Брусель занадта доўга адкладваў прыняцце рашэння па гэтым пытанні, падсумавалі ў штотыднёвым выданні Sieci.

эж